Название: Русалкі клічуць
Автор: Зараслава Камінская
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка». Пункт адліку
isbn: 978-985-7180-57-8
isbn:
Толькі падняла накрыўку, як адчыніліся дзверы:
– Ты чула, што ў нас новы аграном? Прымаў ад мяне сёння справаздачу, дужа хваліў.
Апусціла накрыўку. Гэта Ядзя, а яе запрашаць да стала няма жадання.
– Не, не чула, увесь дзень была на далёкім полі.
Ядзя паглядзела на Марыліны брудныя пазногці:
– То ты прыбралася б, буду цябе знаёміць. І дзверы зачыніліся.
А Марылі нешта падказала, што пазнаёміцца з новым аграномам яна ўжо паспела.
Пасля вячэры святла за вокнамі засталося зусім крыху, на донцы, быццам і яго нехта з’еў ці дапіў.
Было ціха-ціха: хата невялікая, маўклівая. Каты ў ёй не прыжываліся – жанчыны шапталі, што гэта прыкмета ці то шкоды на самой хаце, ці таго, што Марыля сурочаная. А ёй здавалася, што ўсе чары тут павінны быць вынішчаныя: згарэлі ў вайну. Полымя ж чысціць. Ці наадварот, то было д’яблава полымя?
Схамянулася, штозгадала на ноч. Хаця і не верыла, а схамянулася. І да вайны, і пасля, тут чысціла не толькі полымя, але і людзі. Замянялі невядомае на вядомае, веру – на навуку, святыя кнігі – на падручнікі, малітвы – на цытаты са з’ездаў, што гучалі з радыёрэпрадуктара.
І вытаптанае яно, і соллю пасыпанае, але вось, прарастае. І да Альжбэты ходзяць. Носяць. Просяць.
Дома ціха-ціха. Гукнула:
– Га!
Ніхто не азваўся. Зусім адна.
Узяла апошнія бульбіны і пабегла ў суседнюю хату, каб зазірнуць у сваю будучыню: там жыла бабка Тоня, гадоў ці не на семдзесят старэйшая за Марылю. Таксама адна.
Тоня сядзела на лаве на дварэ і глядзела на неба. Марыля павіталася і села побач, паклала бульбіны ў яе цёплыя шурпатыя далоні, нібыта вярнула іх у зямлю.
– Марылечка мая прыйшла, дзетухна. Напрацавалася?
То адпачывай, маленькая. Што табе расказаць?
– Пра русалак.
– Іх да першай вайны многа ў нас было. Бо як русалкамі робяцца? Жыве дзяўчыначка, маецца, ніхто яе не шкадуе, ніхто пра яе не клапоціцца, адна, як поўня ў небе. Усе па хатах, а ў яе няма хаты, усе па сем’ях, а ёй і месца няма. І шчасцейка няма, адны слёзкі. І вось пачынае яна тады чуць, быццам яе нехта кліча.
– Як кліча? – гэтую гісторыю Марыля слухала які раз, але пыталася заўжды, адно і тое самае, бы дадавала свае словы да песні.
– А так: «Сястрычка, хадзі да нас, хадзі, міленькая». У іх жа там ні горачка няма, ні крыўды – якая крыўда сярод сваіх? Усё справядліва, і нічога не хочацца – спакойна табе і вольна. А тут і гвалт, і голад. І людзі злыя, а там – добрыя. Калі тут са свету зжываюць, то на той свет і трэба ісці.
Сярод русалак сястра мая. Маці казала, што гэта яны яе паклікалі. Я была яшчэ маленькая, а сястра – ужо вялікая, у дзеўках доўга сядзела. І вось, паклікалі. Маці распавядала: там, на дне возера, такая самая вёска, што пад зямлю даўно правалілася, вадою яе заліло, вось і возера сталася. І туды мая сястра пайшла. Там і царква ёсць: па восені, калі вельмі ціха навокал, чутно, як званы звіняць, – СКАЧАТЬ