Название: Русалкі клічуць
Автор: Зараслава Камінская
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка». Пункт адліку
isbn: 978-985-7180-57-8
isbn:
– Блакітным. А на гэты пазногаць наклейце кветачку, – і больш нічога за ўвесь сеанс. Самая прыемная размова, дзякуй, прыходзьце яшчэ.
– І вось Віцька знайшоў маладзейшую, але не нашмат, і зараз з ёй жыве, адбудаваў дом, але і той дом пакінуў, малайчына такі, – цікава, вадкім сродкам адмыецца пліта ці парашком? Пальчаткі гумавыя добра б купіць, а Віцька, канешне, малайчына.
Горш, калі пачыналі распытваць яе:
– А дзе вы жывяце? А вы думаеце купляць кватэру? А чаму не замужам? А колькі плацяць вам? І што, вы ўсё так і будзеце манікюркай?
Ліза не мела што адказаць, атаму навучылася задуменна хітаць галавой і ўсміхацца так, што кліенткі пачыналі самі выдумляць гісторыі пра яе мары і планы – заставалася толькі згаджацца. Гэтыя гісторыі Ліза слухала з цікаўнасцю, мо спадзявалася, што нехта падкажа ёй, што рабіць далей. Пасля звальнення ёй здавалася, што час спыніўся. Не, не так: яна спынілася, а жыццё ідзе побач. Маўляў, спектакль, дзе Ліза іграла галоўную ролю, вывучыла словы і падрыхтавала прыгожы касцюм, але спазнілася, і таму пачалі без яе. А зараз няёмка выходзіць на сцэну – там спраўляюцца ж добра і так і, напэўна, абурацца, чаго яна лезе, сама вінаватая, трэба было думаць раней. А менавіта тады, калі памылілася і столькі часу змарнавала на вучобу, якая не мела нічога агульнага зрэчаіснасцю. Ці з вучобай усё было добра, а няправільна толькі тое, што два гады рабіла нелюбімае?
З пазногцямі – усё дакладна: адразу бачыш вынік і, калі сапсавала, можна падцерці ацэтонам. А тут. З’ехаць і шукаць працы, пра якую марыла? А калі яе няма? Ці ёсць, а Ліза не падыдзе?
– У вас такія прыгожыя блакітныя вочы, глыбокія-глыбокія, – новая кліентка – мастачка, пальцы перапэцканыя фарбай. – І валасы залатыя. Дзіва, што не замужам. Вы зачараваная русалка, якая чакае свайго прынца. Вось і амаль не размаўляеце, бы няма голасу. І вы чакайце, чакайце, ён абавязкова з’явіцца.
Ліза ўсміхнулася і кіўнула.
Пасля працы Ліза зайшла ў краму і набыла нарэшце пальчаткі, а таксама малака і спагеці з памідорамі. Спадзявалася, што паспее прыгатаваць вячэру да таго, як вернецца Наста, але калі адчыніла дзверы, адчула пахяблычнага пірага – найлепшы водар, які можа сустрэць дома.
– Амаль гатовы, дапякаецца, – Наста сядзела на падлозеў калідоры, вакол валяліся старыя газеты, – Увесь дзень думала, што ў тым стосе, не магла працаваць.
Ліза села побач:
– Сорак дзявяты год? Не такая і даўніна.
– Па-першае, мне, як журналісту, цікавая гісторыя прэсы. І не крыві твар, я ўсё бачыла. Па-другое, хаця б прагартаю перад тым, як закінуць назад на антрэсолі. Тут толькі барацьба, пасевы, ураджаі, а мне гэтага і ў нашых газетах хапае.
Ліза прабегла вачыма па загалоўках:
«Радасць калектыўнай працы»
«Больш кок-сагызу краіне!»
«Сёмы СКАЧАТЬ