Название: Русалкі клічуць
Автор: Зараслава Камінская
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка». Пункт адліку
isbn: 978-985-7180-57-8
isbn:
Пасля – вітрына крамы, якую мінала штораніцы: там Наста адбівалася быццам у бруднай, глыбокай вадзе – шэрая постаць, рысы не разабраць.
Пасля – адбітак у дзвярах аўтобуса: круглы твар, толькі на секунду, бо дзверы расчыняліся – адлюстраванне знікала.
Пасля аўтобуса – шкло на прахадной: на ўвесь рост – красоўкі, джынсы, куртка. Пасля – дзверы ў будынак: прыгледзелася – валасы растрапаліся, паправіла.
Наста сачыла за сабой, нібы шукала пацверджанне, што яна існуе: так яна выглядае зараз, вось гэта – яна. Апошняе адлюстраванне – у старым камп’ютары, чорна-белае: тут яна бачыла сябе ўжо тры гады.
Наста: Я ўжо тры гады тут
Ліза: Віншую. Сёння святкуем?
Штораніцы Наста правальвалася ў працу, яку калодзеж, і там, у калодзежнай цемры, гублялася – пісала і рэдагавала, забыўшыся пра сябе, пра ежу і спатканні. І ніколі не адмаўлялася ад заданняў, прымала іх як выклік: сядзела вечарамі і на выходных, толькі каб справіцца на выдатна. Так, звычка засталася з універсітэта. Тады Юра жаліўся, што ўвесь яе час забірае вучоба і дзеля яго нічога не застаецца, а зараз ён жаліўся на Насціну газету.
Ліза казала ёй, што гэтага ніхто не адзначыць – нікому тут не патрэбныя добры стыль, прыгожая мова. Але як жа інакш? Калі ёй даручылі, значыць, працу неабходна выканаць, і выканаць так, каб не свярбела сумленне.
– Па тэлевізары гаварылі, тыя, хто робіць сэлфі, насамрэч хворыя, – гэта павіталася Марыя Сяргееўна, яе адзіная калега. Апроч іх у заводскай газеце была толькі галоўная рэдактарка, якая выдумляла тэмы ці не для кожнага артыкула.
Наста ўсміхнулася ў адказ, нібы зразумела жарт.
Наста: Я яе калі-небудзь заб’ю
Ліза: Забі
Дык што?
Наста: Сёння ж панядзелак Ліза: Ну, як пішацца?
Нядаўна Ліза яе напалохала – прапанавала: «А ты знайдзі тэму сама і напішы, што хочаш». Ужо некалькі дзён Наста нічога не магла прыдумаць.
– Калі шмат пісаць у смартфоне, пачынаюцца праблемы з вялікім пальцам. Гэта будзе адна з галоўных праблем вашага пакалення. Калі ты здасі артыкул пра зборы?
– Пачынаю.
– Ну то выпі спачатку са мной гарбаты, – Марыя Сяргееўна кінула ў кубак пакецік і паклала побач дзве цукеркі. – На выходных зноў Лёша тэлефанаваў. Гэтым разам едзе ў камандзіроўку ў Самару.
Лёша, сын Марыі Сяргееўны, правацаў у рэспубліканскай газеце і быў не тое, што Ліза з Настай.
Наста: Яна зноў пра яго пачала
Ліза: Трывай
– Так шмат працуе, вядома, там не тое, што ў нас.
Столькі падзей, такі тэмп.
– А да вас калі заедзе, усё па камандзіроўках ды па камандзіроўках? – Наста не стрымалася.
Марыя СКАЧАТЬ