Название: Cіні карабель у блакітным моры плыве
Автор: Сяргей Дубавец
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7086-75-7
isbn:
– У прынцыпе, можна, – сказаў Кайлюс.
– Чаму б і не, – пагадзіўся Зелба. – Хоць мы зможам нешта рабіць толькі да той мяжы, да якой дазволіць нам доктар Блюм. Але гэта сапраўды цікава. Пабачым.
За сьняданкам Зоя пачала прыдумляць свой плян.
– Вось глядзіце. Я ўжо не зьдзіўляюся таму, што мінула сто гадоў. Бо нічога істотнага не зьмянілася. А гэта значыць, што сто гадоў, што тысяча, што адзін год – няважна. І чаго тады вартая ваша несьмяротнасьць? Таго, каб нікуды не імкнуцца, нічога не жадаць, ні пра што ня марыць? Каб жыць, усё адно як памёршы? Такая несьмяротнасьць папраўдзе нагадвае сьмерць, якая ўжо надышла. Вы існуяце не ў нармальным сьвеце, а ў нейкім прыдуманым „тым сьвеце“. Так?
– Так, – сказаў Зелба. – І што нам цяпер, адмовіцца ад вечнага жыцьця, якое, па-твойму, насамрэч – вечная сьмерць?
– Вядома! Бо імкнуцца, жадаць, марыць – вось што такое жыць. Рабіць нейкія карысныя штукі, а не хадзіць, як завядзёны, вакол гэтага дурацкага стрэльбішча, купляючы сабе такім чынам вечную магчымасьць хадзіць вакол стрэльбішча. Наадварот, увесь сэнс у тым, каб пасьпець адчуць каштоўнасьць жыцьця, каб сьпяшацца, рызыкаваць, рабіць нестандартныя ўчынкі. Сьмерць у тысячу разоў важнейшая за несьмяротнасьць.
– Ты прапануеш нам забіць сябе? – спытаўся Зелба.
– Не.
– Яна хоча, каб мы забілі доктара Блюма і такім чынам зламалі ўсю схему, – азваўся Кайлюс. – Але доктар Блюм несьмяротны.
– Ды не! Я хачу сказаць, што вы са сваім стрэльбішчам існуяце ў іншым вымярэньні. Сёньня на рэчцы не было ўчорашняй яміны, зь якой вы мяне дасталі, праўда? І краявід падаўся мне знаёмым. Калі ўскараскацца на супрацьлеглы бераг, там будзе поле, так?
– Так.
– А за полем – бярэзьнік. Так?
– Так.
– Маладыя бярозавыя пасадкі. Так?
– Так.
– І што, усе сто гадоў там маладыя пасадкі?
– Так.
– А ў бярэзьніку пачынаецца дарога.
– Гэтага мы ня ведаем, бо ніколі туды не даходзілі. Поле ўжо за межамі нашай тэрыторыі.
– Ну правільна! І тая дарога вядзе да нашага лецішча.
– Ты прапануеш, каб мы туды пайшлі?
– Чаму б і не? Праўда, гэты паход будзе азначаць канец вашае неўміручасьці.
Жаўнеры задумаліся, і Зоя ня стала перабіваць іхнага задуменьня. Яна разважала пра сваё.
Як жа шмат высілкаў людзі патрацілі на тое, каб дасягнуць вечнага жыцьця. Ведалі б яны, якая гэта нецікавая штука – несьмяротнасьць!
– І СКАЧАТЬ