Название: Cіні карабель у блакітным моры плыве
Автор: Сяргей Дубавец
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7086-75-7
isbn:
Наша звычайнае жыцьцё складалася пераважна з мэдыйнай прасторы: тэлевізія, кіно, інтэрнэт, глянцавыя часопісы з каляровымі газэтамі, мабільнікі з тэлекамэрамі – мноства падзеяў і жарсьцяў, але колькі сярод іх было нашых уласных? Няшмат. Некаторыя нават цалкам занурыліся ў гэтую прастору і па-за ёю ня мелі нічога і нікога. Такія дзялы. Нават у газэтах сталі пісаць, што мы зашмат аддаем увагі ўсялякім мэдыйным зоркам ды іхнаму жыцьцю. Але нічога не зьмянялася. Абсалютна. Пакуль аднойчы раптам ня скончылася ўсё. Як усё адно нехта адключыў ток. І ўсе нашы прылады радасьці згасьлі. Нават ня ведаю, што гэта было – ці то крызыс, ці то вайна, ці падзеньне мэтэарыта. Проста зьнікла сьвятло. Уяўляеце? Ты ўвесь час жывеш у мэдыйнай прасторы і думаеш, як шмат усяго на сьвеце ёсьць, а тут – бац! – і нічога няма. Толькі ты сам-адзін. Ну й вялікае мноства такіх самых, як ты.
Мы ўсе апынуліся ў нейкіх транзытных пунктах. Гэта было так брыдка! А якраз пачыналася зіма. Казалі, што гэта глябальнае пацяпленьне, але выйшла наадварот – абледзяненьне. Апошнім часам, здаецца, усё, што ні прадказвалі, выходзіла наадварот.
Ну вось. У нашым транзытным пункце было нацеплена аж занадта, амаль як у вас тут. А сам пункт быў звычайным шпіталём з калідорамі і палатамі, дзе сьмярдзела лекамі. Там я й пабачыла доктара Блюма. Гэта праўда ня сон?
– Не, ня сон, – у адзін голас прамовілі Кайлюс і Зелба.
– Ня сон… – паўтарыла Зоя і працягвала. – Але чамусьці доктара таго звалі Заяц. Доктар Заяц. Хоць усе неяк ведалі, што ён Блюм.
Мяне ўразіла, што доктар Заяц насамрэч быў мядзьведзем. У яго на плячах была драўляная мядзьведжая галава, невялікая такая, пафарбаваная чорным бляскам.
– Гэта Блюм, – разам выгукнулі Кайлюс і Зелба.
– Ну вось. Мядзьведжая галава, белы халат… І адна нага ў яго была касьцяная, не згіналася, таму ён хадзіў з палкай, кульгаючы. Ён ніколі нічога не казаў і быў вельмі суворы. Здаецца, ён і зьвяртаўся да іншых толькі гэтай сваёй кульбай – тыцкае ёй, штурхае або б’е. Гэта быў страшны сон…
– Доктар Блюм мутант, – сказаў Зелба. – Адзін зь першых мутантаў, ня вельмі ўдалы, але ўсё адно больш дасканалы, чым людзі.
Зоя не зьвяртала ўвагі на іхныя рэплікі, быццам баялася згубіць нітку сваіх прыгадак.
– Так ці йнакш, але доктар Заяц наводзіў на ўсіх вусьціш. Асабліва калі мы чулі ягоныя кульгавыя крокі, стукат ягонае кульбы ці ягонае шыпеньне: Экш! Экш!
Зоя задумалася. Не зважаючы на позьні час, яе слухачы не драмалі, а зь нецярплівасьцю чакалі працягу.
– Аднойчы, – пачала яна асьцярожна, быццам зьбіралася дакрануцца да агню, – аднойчы я ўбачыла, як доктар Заяц гнаў сваёй кульбаю па падлозе ў калідоры… Гэта быў кавалак чалавека, сплюшчаны, як барэльеф. Толькі галава і грудзі. Барэльеф мужчыны, маладога, з бародкай. Такіх паказвалі ў фільмах пра рэвалюцыю. Адразу мне падалося, што гэта кавалак нейкага каберца ці лінолюму. Але ён стагнаў. А доктар прыкрыкваў: Экш! Экш!.. Слухайце, СКАЧАТЬ