Cіні карабель у блакітным моры плыве. Сяргей Дубавец
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Cіні карабель у блакітным моры плыве - Сяргей Дубавец страница 3

СКАЧАТЬ глыбу ў свой сылікатны дом вельмі цяжка. Забылі і пра ружовы сьвітанак, і пра музыку. Сьцяўшы зубы, цягнулі лядовы груз, ня ведаючы, навошта і дзеля чаго. Дакладней, Кайлюс цягнуў, а Зелба штурхаў. Колькі было вагі ў тым лёдзе, не задумляліся. Ня згадвалі і пра доктара Блюма, які кожны момант мог спыніць хаду іхнага прадпрыемства. Бо ведалі – штосьці яны робяць насуперак, бо ад пачатку ўсё гэта прыдумалі самі: давалачы брыліну зь „Ляляй“ да пастарунку. І толькі тут заўважылі, што на дарогу ім спатрэбіўся цэлы дзень.

      У будынку яны ўсьцягнулі свой груз на стол. Ні слова ня мовячы, напалілі печку – узьнялі тэмпэратуру, а пад сталом зрабілі сьцёк для вады, якую вёдрамі выносілі за парог.

      Доўга ці каротка тое цягнулася, але вада сышла, пакінуўшы на стале бяздухае цела „русалкі“, якая ад таго ня страціла ані сваёй прывабнасьці, ані ўсьмешкі.

      Кайлюс дастаў з аптэчкі той на скрайні выпадак чып, далучыў яго да рукі Прынцэсы, і тая ажыла.

      „Доктар Блюм, доктар Блюм, – круцілася ў галаве ў Зелбы, – гэта ж доктараў чып… Што з намі будзе?“

      Ну, пакуль нічога такога ня сталася, апроч таго, што бывае з чалавекам, калі яму да рукі далучаюць чып. Ляля і сапраўды ажыла, села, агледзелася і сказала (пытаньне, адказу на якое патрабаваў чып: як табе?):

      – Мне добра… Няўжо скончыўся ўвесь гэты кашмар? Чаго гледзіце? У вас тут цёпла, і я хачу есьці.

      – Э-э-э, – азваліся Кайлюс і Зелба, – у нас цэлая рандэля кашы з тушанінай!

      – І што? – спыталася яна роблена-няшчасна, – можна папрасіць?

      Ясна! Абодва жаўнеры кінуліся да рандэлі – калі ласка!

      – А ты хто? – спыталіся пры тым у адзін голас.

      Бачна было, што пытаньне яе азадачыла, але, шукаючы выйсьця, яна зірнула на бушлаты шарагоўцаў на вешаку і знайшла адказ:

      – Я жанчына.

      Гэтага было дастаткова, каб Кайлюс і Зелба здаволілі сваю цікаўнасьць, толькі б ведаць цяпер, што зь ёю, жанчынаю, рабіць?

      Жаўнеры цешыліся зь ейнага хараства, пры тым разумеючы, што ўся сытуацыя знаходзіцца пад кантролем доктара Блюма. Але той пакуль што ня ўмешваўся. Яны ўжо зрабілі нямала дзеяньняў насуперак ягоным настаўленьням. Ім нават хочацца рабіць нешта насуперак яшчэ, далей. Вось яна, іхная Ляля Прынцэса, перад імі. І што ж?

      – А вы, відаць, салдацікі, у гэтым сэнсе заклапочаныя? – працягвала знаёмства „русалка“.

      – Мы – Кайлюс і Зелба – ахоўнікі вайсковага стрэльбішча, – сказаў Кайлюс. – Мы заўсёды гатовыя, калі агароджу прарве лось… – і запнуўся.

      – А як цябе завуць? – раптам знайшоўся Зелба.

* * *

      – Маё імя Зоя.

      – Зоя, – прамовіў Зелба.

      – Зоя, – прамовіў Кайлюс.

      Увогуле русалак у гэтым краі ніколі ня клікалі Зоямі. Называлі Сафійкамі або Зосямі. Але гэта было сто гадоў таму.

      – Каторая цяпер гадзіна? – раптам спыталася Зоя.

      – Самая поўнач, – адказаў Кайлюс.

СКАЧАТЬ