Название: Тэорыя змовы
Автор: Уладзіслаў Ахроменка
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-6991-22-9
isbn:
Урачыста-тужлівая сарабанда зрэзалася на палове такта. Шляхотныя кавалеры, прыўкрасныя паненкі і падпітыя засцянкоўцы сінхронна залупілі бельмы ўгару. На тле цытрынавай поўні выразна акрэсліўся жахлівых памераў кажан. Пачварныя скураныя крылы са свістам праціналі паветра.
– Ні х-х-храна сабе… – уразіліся за сталамі, але не настолькі, каб кінуць выпіваць. Кажан імкліва набліжаўся да замка. Між зубцоў данжона трывожна бліснуў шалом, і каралеўскі найміт-прусак хрыпла загарлаў:
– Ахтунг, ахтунг! У небе Гастэла!
Паветраны падарожнік віртуозна абмінуў недабудаваную касцельную вежу з бляшаным флюгерам-анёлкам, важка спланіраваў у дворык і паставіў на парапет фантана вялізны куфар з прасвідраванымі дзіркамі і абабітымі срэбрам вугламі.
Кампутарны экран паслужліва даў буйны план нябеснага госця. Гэта быў шляхотны фацат у доўгім дарожным плашчы. З-за пояса шматзначна выторкваўся стылет. Меланхалійнасць твару сведчыла пра гатоўнасць ахвярна змагацца за высокія адраджэнскія ідэалы.
– Гэта Сарматыя? Апошні фарпост цывілізаванага свету? – спраўдзіў лятун.
– А то! Вялікае Княства! – прагучала імпэтнае ўдакладненне ад фантана.
– Тады маю гонар назвацца, – госць стомлена склаў за спінай гіганцкія скураныя крылы, – я – месір Францыск Гастэла, нунцый Яго Свяцейшаства Клімента VII.
– Нашаму госцю Франаку – наліць! – неадкладна ўзрадваліся за сталамі.
– Цяпер я бачу, што патрапіў да праўдзівых ліцвінаў! – задаволена вызначыў Гастэла.
Па каменных плітах таропка працокалі абцасы. Госці паважліва расступаліся. Бразнулі шпоры, хіснуліся плюмажы, зашамацеў аксаміт сукняў.
Нябачны цырыманімайстар з галерэяў урачыста абвесціў:
– Яе каралеўская мосць Бона са Сфорцаў!
Каралева выглядала стомленай: тонкія вусны падабраліся ў ломкую лінію, зморшчыны драматычна акрэсліліся. Відаць, жыццё на ўсходнім фарпосце цывілізацыі давалася ёй надта няпроста.
– Радая бачыць месіра Гастэлу ў слынным горадзе Таргачове, – інтэлігентна прывітала гаспадыня замка. – І хто б мог падумаць, што Яго Свяцейшаства наважыцца выправіць свайго нунцыя на крылах, змайстрачаных яшчэ старым педэрастам Леанардам?!
Нунцый неўпрыкмет агледзеў прыўкрасных паненак.
– Хай мяне запішуць у меншасць, але ж я прытрымліваюся састарэлых гетэрасексуальных поглядаў. Лепш любіць сін’ярыт, і пажадана – розных!
– Але ж, самі бачыце, некаторыя вынаходлівыя вычварэнцы здольныя прыносіць СКАЧАТЬ