Название: Тэорыя змовы
Автор: Уладзіслаў Ахроменка
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-6991-22-9
isbn:
– Няўжо наша сталіца такою была? – маладзён пашукаў вачыма вежу Гедыміна, але не знайшоў. – І ў якое ж некультурнае мястэчка я патрапіў?!
Паэт бездапаможна азірнуўся. За ім стаяла маладая сціплая брыгітка. На грудзях срабрылася эстэтнае ўкрыжаванне. Сінія вочы ззялі цнотай і міласэрнасцю. І толькі па хвасце з бухматым пэндзлікам, што выторкваўся з-пад прыполу, у мнішцы можна было пазнаць нядаўнюю спакусніцу.
– Вітаю спадара Скіргайлу ў сталіцы Высокага Адраджэння! Яно ж Квартачэнца, яно ж Рэнесанс, – добразычліва дэкларавала сінявокая. – Гэта Рым, год тысяча пяцьсот дваццаць сёмы. Замак Сан-Анджэла, рэзідэнцыя пантыфіка Клімента VII.
Скіргайла недаверліва задраў падбароддзе, аглядаючы цыклапічны каменны барбакан. На самым версе, між дрыготкіх нябесных сузор’яў, прастаў крылы каменны анёл з доўгім мячом у руцэ. У пустых вачніцах адбівалася мярцвянае святло маладзіка.
– І што… найвялікшая суперзброя цывілізаванага свету цяпер тут? – сумеўся паэт.
– Пакуль тут. Астатняе залежыць ад цябе, – падступна нагадала красуня.
Скіргайлавы вочы ўжо прызвычаіліся да сярэднявечнай цемры. З хаосу пакрысе праступалі постаці, фарбы і гукі. Змрочная камяніца насупраць аказалася жаночым кляштарам. Адтуль наплываў густы, бы з куфля, бом, і крышталёва празрыстыя галасы выводзілі суворы грыгарыянскі харал «Stabat mater». Па рэчцы чарадой праплыў тузін раздзьмутых нябожчыкаў. Паэт здрыгануўся і рэфлекторна адсунуўся ад мураванага зубца.
– Што паробіш! – фальшывая мнішка апярэдзіла пытанне. – Чарговае нашэсце чарговых вандалаў на Вечны Горад!
Юнак тужліва маўчаў. Ён нагадваў летуценніка, які мроіў пра вясёлку, але патрапіў пад халодную залеву. Пахабная рэчаіснасць у каторы раз перамагла светлыя адраджэнскія мары.
– Але ж я… сапраўдны дробны паплечнік тытана Адраджэння? – нясмела нагадаў Скіргайла.
– Усё згодна кантракта, – азвалася панначка крыху загадкава і адступіла ў цемру.
Раптам па-над стромаю Тыбра разнеслася паскуднае гергетанне. З-за моста Элія Адрыяна грымнула, ажно вушы заклала. У рачных хвалях раскрышылася святло паходняў. Па мурах засноўдалі інфернальныя цені.
Скіргайла сфакусаваў зрок. Па мосце тупацеў натоўп бруднага і агрэсіўнага быдла. Барадаты фацат у рагатым шаломе з доўгімі драбінамі на плячы рушыў паперадзе. На суседнім бастыёне неадкладна высунуліся швейцарскія гвардзейцы. Зашкварчэла смала ў катлах, каля бамбардаў запаліліся кнаты. Але ж рагатыя і не збіраліся штурмаваць Сан-Анджэла; жаночы кляштар відавочна быў для іх больш прывабнай мэтай.
– І дзе падзеўся гэты дробны ўрод?! – прагучала над вухам лацінай, і малады спецыяліст са здзіўленнем адзначыў, што ўсё разумее.
Не паспеў Скіргайла хаўкнуць, як атрымаў ашаламляльнага выспятка і склаўся скобкай. Грудзі хрумснулі аб халодныя камяні. У дупе прыпякло. У кішэні тужліва ценькнула пляшка «Аліварыі», абачліва прыхопленая СКАЧАТЬ