Тэорыя змовы. Уладзіслаў Ахроменка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Тэорыя змовы - Уладзіслаў Ахроменка страница 9

СКАЧАТЬ кран манатонна цурболіў у чарупіну. Уладары Вялікага Княства, асветнікі, святыя і інсургенты маркотна глядзелі з пацвілых сценаў. Бікфордаў шнур дагарэў – у скіргайлавых мазгах выбухнула:

      – Згодны!

      – А гвалту мы дамо адпор! – панначка па-сяброўску абняла Скіргайлу.

      Ад замочнай адтуліны данеслася зайздроснае шморганне.

      – Вы толькі гляньце на яго! – прасіпеў Качан. – Ужо якуюсь дзеўку ў свой прытон зацягнуў… А што будзе, калі гэтыя нацыяналісты да ўлады дапнуцца? Прададуць нашу Сінявокую! Іванаўна, ну дзе ты там?!

      У наманікюраных пальцах панначкі халодна бліснула тонкая голка.

      – Я сама разумею, што гэта – сярэднявечнае цемрашальства, – сінявокая рухам амбулаторнай медсястры накалола палец Скіргайлы. – Але што паробіш – традыцыя…

      Чырвоная кропля расплылася на пергаменце нязграбным павучком. Адраджэнец падзьмухаў на палец.

      – Толькі, каб нашыя беларускія літаратары пра кантракт не дазналіся… А то потым у сваіх LiveJournal панапісваюць: маўляў, спадар Скіргайла замест таго, каб паэму пра Ефрасінню Полацкую пісаць, душу нячысцікам запрадаў…

      – Гарантую абсалютную канфідэнцыяльнасць, – панначка абярэжна скруціла пергамент хвастом і сунула пад спадніцу. – А калі потым і дазнаюцца… будуць адно шалёна зайздросціць! Ведаю я тых беларускіх літаратараў!

      Па той бок дзвярэй пранізліва завішчала дрыль. Свярдзёлак бязлітасна знявечыў замок. На падлогу пасыпаліся трэскі.

      Красуня хіжа ўхапіла паэтаву руку і позіркам паказала на манітор з вершнікам:

      – Мо, панясліся?

      Прасвідраваны замок хрумснуў і дзінькнуў на падлогу. Качан з Мандой Іванаўнай застылі ў парозе з вылупленымі вачыма і разяўленымі ратамі…

      Зламысны адраджэнец паволі распускаўся на дым. Ноутбук, бы той пыласос, усмоктваў імклівы струменчык. Раптам з кампутара выткнулася худая рука з бел-чырвона-белай бранзалеткай, схапіла пляшку «Аліварыі» і здзекліва растала на тле экрана. Нетутэйшая прашмандоўка ўвішна падхапіла ноутбук і знікла з ім у чарупіне. Вадаправодныя трубы азваліся кароткім стэрэафанічным рохканнем.

      – Ні х-х-храна сабе… – толькі і здолеў вымавіць выканкамаўскі старшыня.

      5

      Камуфляваны аўтапеленгатар з чужынскімі нумарамі сунуўся ціхім таргачоўскім кварталам. Двухгаловы арол драпежна прастаў крылы на дзвёрках. Чорная рамка лакатара нахабна секла паветра.

      На галоўнай вуліцы фургон з неадэкватнай агрэсіяй віхлянуў налева. Сустрэчны легкавік злякана завішчаў і прыцёрся да бардзюра. Пешаходы шуганулі ўроссыпкі. Пасажыры аўтобуса паўліпалі тварамі ў шкло.

      – Лохі! – пракаментаваў кіроўца – плюгавы прапаршчык з валасатымі пальцамі.

      – Ездзіць па сустрэчнай – гэта крута! – пацвердзіў капітан Капейкін і выцаліў вачыма гастраном. – Макруха, спыніся, бля, спыніся! Трубы гараць, я хуценька… А пакуль СКАЧАТЬ