Название: Быць хрысціянінам
Автор: митрополит Антоний Сурожский
Издательство: НП «Центр современной литературы»
Жанр: Религиоведение
isbn: 978-5-903898-32-9
isbn:
Я пачаў чытаць Евангелле ўжо выбарна, і некалькі рэчаў тады мяне асабліва ўразілі. Я звыкся разглядаць жыццё як джунглі, кожны чалавек быў для мяне небяспекай, ворагам; каб выжыць у джунглях ранняй эміграцыі, трэба было скамянець, стаць цвёрдым, непранікальным. І раптам я бачу, што ў Евангеллі ад Мацьвея сказана: Бог загадвае сонцу Свайму ўзыходзіць над злымі і добрымі (гл. Мц 5:45). Я падумаў, калі Бог любіць добрых і злых, а я хачу быць з Богам, то павінен таксама пачаць любіць не толькі добрых, якія мяне любяць і добрыя да мяне, але і злых, якіх я так баюся і дагэтуль ненавідзеў. Я задумаўся над гэтым і пастанавіў: добра, што б людзі ні рабілі, я іх буду любіць дзеля таго, каб застацца з Хрыстом; хай яны мяне хоць варам абварваюць, я ўсё адно не адмоўлюся ад гэтае любові… На наступны дзень, калі я выйшаў на вуліцу, я глядзеў на натоўп людзей, які кіраваўся на вакзал (мы тады жылі за горадам), і думаў: Бог іх усіх стварыў, Ён усіх любіць, і я ўсіх буду любіць… Гэта было маё першае ўражанне. Да канца выявіць я гэта не магу, я магу толькі апісаць у такіх бедных словах тое, як гэта на мяне паўплывала, але перадаць, што адбылося ў маёй душы ад таго, што я раптам апынуўся самнасам з Хрыстом, я ніякім чынам не магу.
Што ж гэта значыць? Гэта значыць, што вера, паводле слова Апостала, ёсць упэўненасць у нябачным (Яўр 11:1). Хрыста я не бачыў, але я Яго сустрэў, і абсалютна ўпэўнены ў гэтым і дасюль, амаль праз восемдзесят год, як я СКАЧАТЬ