СКАЧАТЬ
быць верным Яму, лаяльным Яму, значыла быць гатовым перад людзьмі, якія ненавідзелі Яго, перад ганіцелямі веры, якую Ён прапаведаваў, сказаць: «Я адзін з іх!» – і, пры неабходнасці, пацярпець. І не толькі самому пацярпець, бо ў старажытнасці пацярпець за Хрыста лічылася за гонар, лічылася самым найлепшым, што можа адбыцца ў жыцці. Ёсць вельмі кранальны аповед у жыціях святых. У Рыме да Калізея імчыцца жанчына і сустракае свайго знаёмага, які яе спыняе: «Куды ты бяжыш? Там хрысціян катуюць!» – «Так, – адказвае яна, – я хачу памерці разам з імі». – «Але нашто ты туды цягнеш свайго малога?» – «А як жа! Няўжо я пазбаўлю яго радасці памерці за Хрыста!» Вось так ставіліся ў старажытнасці. У наш час нам не пагражае смерць так наўпрост, але перад намі ўвесь час паўстае пытанне: ты з Хрыстом ці супроць Яго? Нават у самых дробных рэчах: ты гатовы хлусіць? Ты гатовы падманваць праз баязлівасць, дзеля выгады?.. Калі ты гатовы гэта рабіць, ты не вучань Хрыста. Ты гатовы забыць пра патрэбу іншага чалавека, таму што яна невыгодная для цябе альбо патрабуе ад цябе намаганняў, якія ты не гатовы прыкласці? Ты не вучань Хрыста… Быць вучнем Хрыстовым не значыць увесь час здзяйсняць якія-небудзь гераічныя ўчынкі; гэта значыць штодня гераічна здзяйсняць дробныя ўчынкі; мець думкі чыстыя, вартыя той любові, якую Бог да цябе мае; мець праўду жыцця, наколькі гэта магчыма, нават з небяспекай, нават з рызыкай; гэта значыць – не саромецца свайго звання хрысціяніна, быць гатовым перад людзьмі сказаць: «Так, я Хрыстовы, калі хочаце адмовіцца ад мяне, адмаўляйцеся, але я не адыйду ад Хрыста дзеля таго толькі, каб застацца з вамі». І гэта вельмі істотна. Гераічныя ўчынкі нам даюцца рэдка, а штодзённы гераізм не патрэбны. Шмат гадоў таму айцец Сергій Булгакаў напісаў артыкул «Гераізм і падзвіжніцтва». Ён гаворыць пра тое, што гераізм – гэта момант, калі чалавек здзяйсняе адзін учынак, якім можа скончыцца яго жыццё альбо які прынясе перамогу; а падзвіжніцтва – гэта тая форма жыцця, пры якой чалавек пастаянна вучыцца ў Хрыста, як жыць, пастаянна прапускае ў сваю душу святло Хрыстовае, пастаянна імкнецца жыць годна, быць вартым свайго чалавечага звання, быць вартым Хрыста.
А калі паставіць пытанне пра тое, што такое чалавечае званне, зноў-такі паўтаруся: паглядзі на Хрыста. Ён – адзіны ва ўсёй гісторыі чалавецтва ў поўным сэнсе Чалавек. Чалавек без аніякіх дадатковых словаў, проста Чалавек у поўным сэнсе слова. Чалавек настолькі вялікі, настолькі празрысты, так адкрыты Богу, што Бог і Ён зліваюцца ў адно, злучаюцца ў адно, але без таго, каб Чалавек перастаў быць самім сабой. Гэта вельмі істотны момант. У вучэнні пра Уцялесненне Хрыста гэта адыгрывае каласальную цэнтральную ролю. Мы верым у тое, што Бог стаў чалавекам, уцялесніўся, але што Ісус, народжаны ад Дзевы, не перастаў быць у поўным сэнсе чалавекам, падобным да нас. І калі мы ставім пытанне пра тое, як гэта мажліва, як можа Боскасць і чалавецкасць злучацца гэткім чынам, ёсць адказ у святога Максіма Вызнаўцы. Ён кажа, што Боскасць і чалавецкасць злучыліся ў Хрысце, падобна да таго, як агонь пранізвае
СКАЧАТЬ