Название: Беларускі раман
Автор: Мікола Адам
Издательство: Мультимедийное издательство Стрельбицкого
Жанр: Современные любовные романы
isbn:
isbn:
– Няўжо я так дэградаваў? – уголас прамовіў Корбут.
Ён зазірнуў у пакой малодшага брата. Але Вадзіма ўжо не было. Ці яшчэ не было? Памятаецца, Корбут заснуў, так і не дачакаўшыся яго, пад іранічныя і зусім не страшныя ўскрыкі Фрэдзі Кругера па тэлебачанні, а сніў зноў Вераніку Берднік, маладую і абаяльную, якой яна была пятнаццаць гадоў таму. Зрэшты, яна і зараз не выглядае на свае трыццаць шэсць. Па ролях у кінастужках ёй не дасі болей за дваццаць пяць – дваццаць сем гадоў…
Працяжна зазваніў тэлефон. Неахвотна адарваўшыся ад прыемнага ўспаміну, Корбут падняў слухаўку.
– Мікіта, гэта ты? – пазнаў ён калегу па пяры Канстанціна Цімашэнку, таленавітага, але гультаяватага празаіка, які займаўся ў Доме літаратара творчай працай з моладдзю. І атрымлівалася нядрэнна. З-пад яго лёгкай рукі выйшаў ужо не адзін цікавы паэт.
– Я. Здароў, Косця, – адгукнуўся Корбут.
– Прывітанне. Мікіта, ты ж не забыўся пра сённяшні вечар?
– А што сёння ўвечары? – не зразумеў Корбут.
– Ну, блін… – нязлосна вылаяўся Цімашэнка. – Мы ж з табой яшчэ калі дамовіліся, не памятаеш?
– А, наконт тваёй тусоўкі літаб’яднання? – дапяў Корбут. – Не хвалюйся, я буду.
– Толькі ж не прывалачыся на аўтапілоце, – папярэдзіў яго Цімашэнка. – Усё-ткі школьніцы будуць, студэнткі… Які ты ім прыклад падасі?
– Твае школьніцы, Косця, бачылі не тое, што п’янага пісьменніка, а…
– Добра, добра, нічога не маю супраць, – спыніў яго Цімашэнка, – але абяцай, што прыйдзеш цвярозы.
– Ты дрэнна мяне ведаеш, Косця, – прамовіў Корбут. – Я магу і пакрыўдзіцца. Апошні раз я піў на тваім дні нараджэння, калі ты памятаеш…
– Ды добра, Мікіта, я жартую, – рассмяяўся ў трубку Цімашэнка. – Папярэдне рыхтуйся да шквалу пытанняў. Абяцаю, што цябе імі засыплюць, як снегам.
– Не сумняваюся.
– Ну, тады давай!
– Шчасліва.
Корбут асцярожна паклаў трубку на апарат і выйшаў на балкон. Звычайна свежае паветра і павевы ветру яму дапамагалі засяродзіцца і адшукаць патрэбныя словы для новага твора, але не ў гэты раз. Корбут змерз, стоячы на холадзе ў адной цяльняшцы, а ў галаве замест думак гуляў вецер.
З Веранікай Берднік ён пазнаёміўся восенню. Здаецца, у верасні, у самыя апошнія дні верасня, калі было ні халодна ні цёпла і, не спыняючыся, ішлі дажджы. Тады Корбут ужо вучыўся ў тэатральным і быў заняты ў спектаклі пра дзекабрыстаў аматарскага тэатра аднаго з рэжысёраў-мецэнатаў-альтруістаў, якому цікавей працавалася з непрафесійнымі і абавязкова маладымі артыстамі. На рэпетыцыю, як і звычайна, СКАЧАТЬ