Беларускі раман. Мікола Адам
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Беларускі раман - Мікола Адам страница 1

СКАЧАТЬ кі глыток, зацягнуўся цыгарэтай. І клаў ён на ўсіх з прыборам, і на восьмы тэлеканал, і на свае абавязкі рэкламнага агента. Ён не для таго народжаны, каб бегаць ці, хутчэй, мыкацца, па розных агентствах, прапаноўваючы і агітуючы глядзець адзіны восьмы канал толькі таму, што ён, Вадзім, з’яўляецца яго рэкламным агентам. Затое з сённяшняга дня ён вольны, як вецер. Куды хачу, туды лячу. Пра брата, з якім жыў разам, Вадзім яшчэ не ўспамінаў і нават думаць не хацеў, што той скажа. Іх падабенства пачыналася і заканчвалася аднолькавым вялікім ростам. Вадзім быў бландзінам з блакітна-вадзяністымі халоднымі вачыма. Каротка стрыжаны, ён ніколі не насіў шапкі дый куртку не зашпільваў ніколі. Зімой і летам – душа наросхрыст. «Да пары да часу», – папярэджваў брат, старэйшы на дваццаць гадоў, і акрамя брата, у Вадзіма нікога больш не было. Ён, што называецца, фарсіў у нязменнай чорнай скуранцы, джынсах-«трубах», ботах-«казаках», без пальчатак, без шаліка. На працу Вадзім апранаў строгі касцюм і гальштук, чаго трываць не мог, адчуваючы сябе сардзінкай у кансервавай бляшанцы. Але пакуты скончыліся.

      …Вадзім папіваў піва, невідушчым позіркам праводзячы прахожых у метро, як пачуў сваё імя даволі знаёмым голасам.

      – Вадзім, кораш! – Хлопнуў Корбута па плячы п’янаваты, аднаго з ім росту, хіпаваты хлопец, закаваны, як у бронежылет, у чорную скуру, з прыбамбасамі ў выглядзе брэлокаў-шкілетаў-тэрмінатараў-бэтменаў. Саламяныя валасы спускаліся на яго плечы домікам, у даволі густой барадзе заблыталіся, як мухі ў павуціне, крупінкі батона, з левага вуха звісала завушніца – мініяцюрны распяты Хрыстос. – Якім лёсам тут?

      – Руслан?! – з цяжкасцю пазнаў Вадзім аднакласніка. У школе той насіў прычоску пад Элвіса, а зараз і валасы адпусціў, і пафарбаваў іх пад Кабэйна. Ці не стары ён для фаната «Нірваны»? Звычайна, падлеткі захапляюцца такой музыкай…

      – Ну, нарэшце! – шчыра ўсміхнуўся Руслан, узрадаваны, што Вадзім пазнаў яго.

      – Што гэта з табой? – разглядваючы колішняга аднакласніка, дзівіўся Вадзім.

      – Нічога, – смяяўся Руслан. – Ты ў сваіх Печах за паўтары гады адстаў ад жыцця.

      – Я ў Віцебску служыў, – пакрыўдзіўся Корбут і падумаў: «А ці не ўмазаць гэтаму Руслану пару разоў між вачэй. Хаця, можа, і не трэба».

      – А, дэсантура, значыць? – працягваў радавацца Руслан. – Тады прабач, калі што. Я ж ведаю, усе дэсантнікі крыўдлівыя і задзірлівыя.

      – Эй, Русла! – пачуўся з-за спіны Вадзіма сімпатычны дзявочы голас. – У твайго кораша грошы ёсць?

      – На самай справе, – падхапіў Руслан ідэю, спыняючы Вадзіма рукой за плячо, калі той хацеў павярнуцца на сімпатычны голас, – можа, ты багаты на «бабкі»? Па старой дружбе…

      «Нешта не памятаю, каб мы з табой вельмі ўжо і сябравалі, – падумаў Вадзім. – Так, „прывітанне“ ды „пакуль“, яшчэ паштовымі маркамі абменьваліся, разам у гурток філатэлістаў хадзілі».

      – Ды чаго ты ўсё верцішся! – смяяўся Руслан, плячо Вадзімава, аднак, не выпускаючы.

      Корбут не адказаў і паволі ўсё ж павярнуўся назад, у той бок, адкуль пачуў прыгожы голас.

      За яго спінай, за метраў пяць, сценкай стаяла купка нефармалаў, пярэстая, як па ўзросце, так і па вопратцы. Сімпатычны голас, ён быў упэўнены, належаў невысокай, але прыгожай, на яго погляд, брунетцы з некалькімі зялёнымі пасмамі, у байцы з Куртам Кабэйнам на грудзях, у чорных вузкіх джынсах і ў высокіх красоўках. Нечым яна нагадвала спявачку Яну.

      Дзяўчына, не звяртаючы ўвагі на нефармалаў, пільна пазірала ў Вадзімавы вочы, паволі падносячы цыгарэту да сваіх вуснаў, паволі зацягваючыся і выдыхаючы дым, паволі апускаючы руку з цыгарэтай…

      – Дык ёсць у цябе грошы? – Падышла да Вадзіма, прапанавала цыгарэту.

      Вадзім моўчкі згадзіўся, зачараваны вачыма дзяўчыны – вялікімі, бяздоннымі, цёмнымі і густымі, як гушча кавы на донцы філіжанкі, зацягнуўся.

      – А што будзе… калі ёсць? – хрыпла прагучаў яго голас.

      – Нічога не будзе, – паціснула плячыма дзяўчына. – Як табе? – пацікавілася наконт цыгарэты.

      – Што гэта? – яшчэ раз зацягнуўся Вадзім.

      – Анаша, – проста адказала дзяўчына, нібыта гэта была цукерка.

      – Н-да, – пацягнуў шыю Вадзім.

      – А чаго ты здзіўляешся? – прамовіла дзяўчына. – Ці табе апошнія мазгі ў войску адбілі?

      – Не апошнія.

      – Тады не цягні гуму, а скажы, згодны ты з намі тусавацца ці не?

      – За свае грошы?

      – Цябе ніхто не прымушае. Аднак, што табе важней: чарговая серыя «Санта-Барбары» ці добрая кампанія? Толькі кажы праўду…

      – Тэлевізар мне няма часу глядзець, – адрэзаў Вадзім, – а вось вы, спадарыня, даволі добра дасведчаная пра серыялы па тэлебачанні…

СКАЧАТЬ