Беларускі раман. Мікола Адам
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Беларускі раман - Мікола Адам страница 4

СКАЧАТЬ сказаў рэжысёр, паволі сыходзячы са сцэны па рыпучых прыступках. – Ты? – утаропіўся ён у незнаёмую дзяўчыну.

      – А чаму б і не? – нахабна прамовіла тая.

      Некаторае імгненне рэжысёр моўчкі глядзеў на яе, муляючы губамі, затым істэрычна моцна засмяяўся, балансуючы вялікім жыватом, абцягнутым белым цёплым гольфам, які нагадваў бочку з півам.

      – Не, ты ўяўляеш, Мікіт, – праз смех вымавіў рэжысёр, – што яна заяўляе? Засталося два тыдні. Яна, не цямячы нічога ў рабоце тэатра, заяўляе, што выканае галоўную жаночую ролю?

      Упэўненыя словы дзяўчыны прымусілі Корбута звярнуць на яе ўвагу.

      Яна свабодна стаяла насупраць рэжысёра, трымаючы рукі ў кішэнях доўгага чорнага паліто. На ёй былі вязаны белы швэдар і раскляшоныя штаны. Каштанавыя валасы, расчасаныя на прабор і за маленькія вушкі, крыху не даставалі плячэй; вочы, колеру цёмнай моцнай гарбаты, без страху і сумнення пазіралі то на яго, то на рэжысёра. Скура на твары дзяўчыны вылучалася матавай чысцінёй і непараўнальнай гладкасцю ядвабу; нервовыя вытанчаныя бровы, іх узлёт, у меру і з густам нафарбаваныя вусны, тонкі, невялікі, крыху зусім непрыкметна ўздзёрнуты цікаўны носік і пікантна-эратычнае зернейка радзімкі над верхняй губкай нявольна прымушалі надоўга спыніць свой позірк на іх. Вочы мелі ледзь заўважную раскосасць, але гэта прыдавала своеасаблівы шарм агульнаму партрэту дзяўчыны.

      – А, можа, паспрабуем, Сяргей Міронавіч? – не адводзячы позірку з ейнага твару, прамовіў Корбут.

      – Ты ўяўляеш, у што мне гэта абыдзецца? – чамусьці выбухнуў рэжысёр. – Толькі на Ларысу колькі мы забамбілі часу, памятаеш?

      – Я ведаю цалкам увесь тэкст, – паведаміла дзяўчына.

      – Ды ведай ты хоць дзесяць тэкстаў! – не сціхаў рэжысёр. – Ты разумееш, што такое сцэна? Што такое пот? Калі пад пахамі толькі ў выніку аднаго выхаду смярдзіць, як…

      – Сяргей Міронавіч!.. – абарваў яго Корбут.

      – І на самай справе, чаго гэта я? – нібыта апамятаўся рэжысёр. – Назавіце сябе! – звярнуўся раптам да дзяўчыны.

      – Вераніка, – усміхнулася пераможна тая. – Вераніка Берднік.

      – Берднік? – пераглянуліся рэжысёр з Корбутам.

      – Я малодшая сястра Ларысы, – дадала Вераніка.

      – М-да, – вымавіў рэжысёр. – А дзе вучышся?

      – Першы курс тэатральнага.

      Рэжысёр зірнуў на Корбута, нібыта пытаючыся парады ў яго.

      – Добра, – прамовіў ён пасля непрацяглай паўзы. – Паспрабуем. Для больш глыбейшага ўспрымання парэпетуем у касцюмах. Даю дзесяць хвілін на пераапрананне. Мікіта, час пайшоў!

      …Вераніка паказала сябе даволі падрыхтаванай для той ролі актрысай. Корбут адчуваў сябе на сцэне з ёю не вядучым, а вядомым, хаця лічыўся ўжо даволі вопытным, маючы за спінай тры кінаролі ў партнёрстве з яшчэ невядомым тады Харацьянам, Корбутавым аднагодкам, дарэчы, Карачанцавым і Алісай Фрэйндліх. Яму прарочылі шумны поспех і ўдалую кар’еру, як у Савецкім Саюзе, так і за яго межамі. Але СКАЧАТЬ