Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі. Леанід Уладзіміравіч Спаткай
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі - Леанід Уладзіміравіч Спаткай страница 7

СКАЧАТЬ абраду: Андрэй (князь Полацкі), Дзмітрый (князь Бранскі), Канстанцін, Уладзімір і Хведар; ад другой жонкі – князёўны Улляны Цвярской, меў сем сыноў, якія былі ахрышчаны паводле каталіцкага абраду: Ягайла-Уладзіслаў, Скіргайла-Іван, Карыбут-Дзмітрый, Лінгвен-Сямён, Карыгайла-Казімір, Вігунт-Аляксандр і Свідрыгайла-Баляслаў.

      Таксама вядомы пячаткі і гербы выявамi, падобнымі «Пагоні», якія ўжываліся ў некаторых дзяржаўных утварэннях, існаваўшых на тэрыторыях, не ўваходзіўшых у склад Вялікага княства Літоўскага.

      Магчыма, герб Вялікага княства Цвярскога

      (вершнік з сокалам?)

      Гербы Ноўгарада Вялікага і Вялікага княства Цвярскога (Альбомъ Мейерберга. Виды и бытовыя картины Россiи XVII века. Рисунки Дрезденскаго альбома, воспроизведенные съ подлинника въ натуральную величину съ приложенiемъ карты пути цесарскаго посольства 1661—62 гг. Изданiе А. С. Суворина. 1903)

      Татарская Пагоня

      Канчатковае юрыдычнае афармленне «Пагоні» было зроблена Статутамі Вялікага княства 1566 i 1588 гг., дзе сказана i аб абавязковым ужыванні выявы герба на пячатках і харугвах ваяводстваў i паветаў цяперашніх этнічных беларускіх тэрыторый (Статут ВКЛ 1566 г., частка 4, артыкул 10; Статут 1588 г., частка 4, артыкул 12): «Теж мы господар даем под гербом того панства нашего Великого Князства Литовского, Погонею, печать до кождого повету».

      Трэці Статут ВКЛ (1588)

      Выява герба Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага на сцяне каралеўскага палацу (Вавель, Кракаў) – найбольш поўны: утрымлівае гербы з выявамi «Пагоні» дзевяці ваяводстваў (першая і другая часткі першай чвэрці, другая, трэцяя і чацвёртая часткі другой чвэрці; усе чатыры часткі трэцяй чвэрці), гербы Жмудзі (трэцяя частка першай чвэрці), Кіеўскага (першая частка другой чвэрці) і Смаленскага ваяводстваў (чацвёртая чвэрць), а у «сэрцы» – радавы герб Гедымiнавiчаў «Слупы»

      Герб Віцебскага ваяводства з гербамі іншых ваяводстваў Вялікага княства.

      Сучасны герб Віцебская вобласці

      Гербам жа Жамойціі, гістарычным нашчадкам якой з'яўляецца Рэспубліка Лiтува, быў чорны мядзведзь (локіс), стоячы на задніх лапах. Першая вядомая выява гэтага герба датуецца 1492 г., калі яго выява была змешчана на кубку, вырабленага для Вялікага князя Аляксандра II.

      Першае апісанне герба Жамойціі, або Жмудзі датуецца 1584 г. У выдадзеным у гэтым годзе гербоўніку Бартоша Папроцкага паведамляецца, што мядзведзь чорны ў чырвоным полі, на шыі мядзведзя – ашыйнік. Згодна правілаў геральдыкі ашыйнік сімвалізуе пакору, скарэнне. Магчыма такім чынам было СКАЧАТЬ