Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі. Леанід Уладзіміравіч Спаткай
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі - Леанід Уладзіміравіч Спаткай страница 6

СКАЧАТЬ яго скасавання ў канцы XVIII ст. На працягу гэтага часу пячаткамі з выявай «Пагоні» замацоўваліся ўсе важнейшыя міжнародныя дамовы Вялікага княства з Тэўтонскім ордэнам, Маскоўскім княствам, Швецыяй, Малдавіяй, Свяшчэннай Рымскай імперыяй, гарадамі Ганзы i iншымi дзяржавамі тых часоў.

      Вялікі і Малы Дзяржаўныя гербы Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (згодна правілаў класічнай геральдыкі)

      Пра крывiцка-полацкае паходжанне герба з выявай святога Юрыя – нябеснага абаронцы Белай Русі i заступніка яе воінаў – сведчаць многія гістарычныя крыніцы. Так, у некалькіх старажытных летапісах, напрыклад у Густынскім або ў Прыбаўленні да Iпацеўскага, змешчаны сведчанні, што «…князь Витень нача княжить над Литвою измысли себе герб и всему князству… печать: рыцер збройный на коне з мечом, еже ныне наречут пагоня». Тут неабходна заўважыць, што слова «iзмыслi» азначае не «прыдумаў» або «выдумаў», а «зрабіў» ці «набыў», гэта слова аднакарэннае з такімі словамі, як «промысел», «прамысловасць» i г. д. У гэтых жа летапісах знаходзяцца і сведчанні таго, што князь Вiцень (1293—1316) – гэта прадстаўнік полацкага роду Iзяславiчаў, патомак Вялікага князя кіеўскага святога Уладзіміра ў IX калене.

      Гэтыя ж звесткі пацвярджаюць вядомыя расійскія вучоныя-гісторыкі, напрыклад, А. Лакіер, А. Кiркор, якія карысталіся i iншымi гістарычнымі крыніцамі, многія з якіх, на жаль, не захаваліся да нашага часу.

      Меў такі герб і полацкі князь Глеб-Нарымунт (1277—1348), аб чым сведчыць яго пячатка, якой замацавана дамова Полацка і Рыгі 1330 г., а таксама «Хроніка Літоўская і Жамойцкая»: «Наримонт мел герб, або клейнот… а то такий: в гербе муж сбройный, на коню белом, в полю червоном, меч голый, якобы кого гонечи держал над головою, и есть оттоля названый «Погоня».

      Аб тым, што гербам Полацкай Русі здаўна быў вершнік белы ў чырвоным полі, які трымаў шаблю (меч) перад сабой, гаворыцца i ў гістарычных даследаваннях расійскага вучонага-гісторыка В. М. Тацішчава: «Древнейшие манускрипты всю сию страну… Белая Русь именуют… И для сею… герб древнейший: всадник в белом платье… а Черной Руси, которой литовские князи похитили, в черном, киевский, или малороссийский, в красных одеждах были… Герб Белыя Руси издревле был всадник белый в красном поли, саблю имеюсчий пред сабой».

      Аднак, некаторыя даследчыкі сцвярджаюць, што герб «Пагоня» з’явіўся ў выніку дамоўленасці літоўскіх князёў з рыцарамі Лівонскага ордэна. Так, напрыклад, польскі сярэдневяковы гісторык С. Акольскi лічыў, што герб з выявай срэбнага шасцiканцовага крыжа ў чырвоным полі быў падараваны Вялікаму князю Міндоўгу магістрам Лівонскага ордэна ад імя Папы Iнакенцiя IV (1243—1254) у знак удзячнасці за саюз з Ордэнам i прыняцце хрысціянства. У сувязі з гэтым, адзначаў гісторык, Міндоўг абяцаў не ўмешвацца ў дзейнасць Ордэна ў Прусii i Жамойцii, у адказ крыжаносцы абяцалі Вялікаму князю сваю вайсковую дапамогу.

      Іншыя гісторыкі сцвярджаюць, што князь Нарымонт (1277—1348) атрымаў гэты герб ад магістра Лівонскага ордэна Флядэра, на дочках якога былі жанаты князь i яго брат Даўмонт. Але больш верагодна, што Нарымонт i Даўмонт абралі сабе герб полацкіх князёў яшчэ да жаніцьбы на дочках магістра, а неабходнасць абрання гэтага герба была прадыктаваная палітычным разлікам – трэба СКАЧАТЬ