.
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу - страница 2

Название:

Автор:

Издательство:

Жанр:

Серия:

isbn:

isbn:

СКАЧАТЬ крыжы, зоркі з чатырма, шасцю або васьмю канцамi-промнямi, радзей – рэальныя або міфічныя істоты.

      Таму першыя ўласныя гербы таксама мелі просты выгляд. Часцей за ўсё гэта былі спалучэнні розных ліній, часта выкарыстоўваліся эмблемы, асновай якіх з’яўлялася выява стралы, мяча, крыжа, падковы або маладзіка.

      Знакі Рурыкавічаў (В. С. Драчук «Дорогами тысячелетий»)

      Напрыклад, уласным гербам Вялікага князя Альгерда (1345—1377) была выява крыжа з джаламі стрэл уверсе i ўнізе.

      Пячатка и магчымы герб Вялікага князя Альгерда

      Гербам Вялікага князя Вітаўта быў відазменены герб «Трызуб», які атрымаў назвы «Слупы Гедымiнавiчаў», або «Калоны»:

      Сам жа «Трызуб» з’яўляецца стылізаванай выявай пікіруючага ўніз сокала – радавога знака-татэма даіндаеўрапейскага часу.

      Ён адпавядае старадаўняму ўяўленню аб сонцы як аб сокалу, што захавалася да нашага часу ў загадцы-прымаўцы: «Прыйшоў воўк – народ змоўк, узляцеў ясны сакол – народ вясёл», дзе «воўк» – цёмная ноч, «ясны сакол» – сонца. Сокалападобным быў i старажытнаславянскi бог агню i свету Рарог, i ў некаторых славянскіх мовах гэта слова захавалася да нашага часу, напрыклад польскае «rarog» i чэшскае «raroh» у перакладзе – сокал. Стылізаваная выява пікіруючага сокала была радавым знакам i летапіснага князя Рурыка, або Рарога.

      Гэтыя i іншыя радавыя гербы змяшчаліся на пячатках, грошах, вопратцы, надмагільных плітах, будынках i г. д. Прычым самымі характэрнымі колерамі гэтых ранніх гербаў былі белы i чырвоны: або белая (срэбная) фігура змяшчалася ў чырвоным полі шчыта, або наадварот – чырвоная ў срэбным полі. Гэтыя колеры шырока выкарыстоўваліся ў сімволіцы славян здаўна: яшчэ аўтар «Слова аб палку Iгаравым» упамінае чырвоныя і белыя харугвы i чырвоныя шчыты ваяроў.

      Прагеральдычныя знакі нашых продкаў, як i згаданы «Трызуб», у большасці сваёй адпавядалі або мелі сувязь з паганскімі божаствамі. Так, галоўным бажаством нашых продкаў быў бог Святла i Сонца Дажбог, ці Купала. Яго колер – чырвоны, а сімвал яго – васьмiпрамянёвая зорка-кветка. Гэты сімвал i зараз добра вядомы i папулярны сярод нашага народа: ён сустракаецца ў вышываных i тканых нацыянальных узорах i арнаментах, у архітэктурным дэкоры пабудоў i інш.

      Гэты сімвал атрымаў шырокае распаўсюджанне i пашану сярод продкаў беларусаў не выпадкова, бо згодна са старадаўнімі легендамі, свой радавод яны вялі ад самога Дажбога-Купалы, таму аўтар «Слова аб палку Iгаравым» і называе нашых продкаў Дажбожжымi ўнукамі.

      Даволі часта на прадметах вайсковага ўжытку сустракаецца і эмблема бога вайны, грому i маланкі – Перуна: шасцiпрамянёвая зорка, або кола з шасцю спіцамі. Гэты СКАЧАТЬ