III
Заміргалі лямпачкі над столлю. Мікалай быў устрывожаны тым, што за два апошнія дні збоі сталі часцей. Быццам нешта намякае на тое, што святло вось-вось зусім згасне. «Толькі не зараз.» – падумаў хлопец, упрыгожваючы стол ежай. Святло больш не сваволічала, пакінула ззаду ўсю трывогу прысутных.
Паліна доўга не выходзіла, яна атрымлівала асалоду ад цёплай вады, якая награвалася ад электрычнасці. Яна нібы ажывала, адчувала свабоду, быццам змывала з сябе ўсю цяжкую ношу.
Але калі прыйшоў час выходзіць да Мікалая, дзяўчына схавала невялікі нож у кішэні чыстых чорных спартыўных нагавіц. Яна адчувала ўнутры сябе недавер да яго, пужлівасць.
Паліна выйшла ў чорным спартыўным касцюме, які добра падкрэсліваў яе стройную постаць і высокія грудзі. Чыстая цёплая скура твару ўмомант адчула прахалоду паветра. Холад, як ток, хутка прабегся па ўсім целе і імгненна знік. Чорныя кучаравыя валасы блішчалі ад белага святла, маленькі акуратны нос злёгку паружавеў з-за цёплай вады. Дзяўчына пасля прыняцця душа адчула асалоду, прыемную слабасць.
Хлопец яе сустрэў з зачараваным поглядам і, захапляючыся яе прыгажосцю, паклікаў да стала. На маленькай прамавугольнай плоскасці ляжала неабчышчаная, гарачая, вараная бульба, дзве банкі мясной кансервы, адкрыты слоік кансерваваных ананасаў, шакалад і адзін яблык.
Паліна спачатку паглядзела на сабаку, які адпачываў на ложку з закрытымі вачыма, відаць, спаў. Затым дзяўчына асцярожна прысела на адзінае крэсла, спакойна паклала на стол свой завостраны нож і гэтак спакойна сказала:
– Цяпер расказвай, хто ты такі і ці ёсць яшчэ людзі ў горадзе. Адкуль тут электрычнасць? І пра жудасныя крыкі не забудзься.
– Добра. Але ты хоць падсілкуйся. Ты еш, а я табе ўсё раскажу.
– А ты што, сам есці не будзеш? – апусціла чорныя бровы Паліна і ледзь прыжмурылася. – Спачатку, ты паспрабуй.
Яна вельмі хацела есці, і тое, што было на стале, спакушала выдаліць голад.
– Ха, ты мне не давяраеш?! Разумею. З твайго боку гэта правільна. Але зараз усё выправім, – адказаў з усмешкай хлопец і патрошку пакаштаваў кожны прадукт.
Пасля хвіліннага маўчання, дзяўчына напала на ежу. А Мікалай, стаў адказваць на пастаўленыя пытанні.
– У тую ноч, у першы чорны месяц, да таго, як адбылося нешта дзіўнае, я падпрацоўваў у бары. Першы час, усё было, як звычайна: грала музыка, шумелі наведвальнікі, прыходзілі замовы. Ну а праз гадзіну…людзі застылі. Усе, акрамя мяне… Яны каля хвіліны стаялі нерухома, я спачатку разгубіўся, а потым выйшаў у залу. І людзі, як табун, усе хутка выбеглі на вуліцу. Нібы іх хтосьці паклікаў або спалохаў. Яны не штурхаліся, не крычалі. Без панікі маўкліва адышлі. Калі ў бары застаўся толькі я…я адчуў неспакой, не адпускаў пустую шклянку з рук. Я пайшоў следам СКАЧАТЬ