Нязніклыя. Дмитрий Максимович Акулич
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Нязніклыя - Дмитрий Максимович Акулич страница 11

Название: Нязніклыя

Автор: Дмитрий Максимович Акулич

Издательство: Автор

Жанр:

Серия:

isbn:

isbn:

СКАЧАТЬ павольна ўстала з-за стала, калі пачула першыя радкі.

      – Я ніколі раней не чула гэтую песню, – сказала яна і падышла бліжэй да хлопца.

      Яе вусны ўздрыгнулі. Музыка расслабіла душу, былое напружанне знікла на некалькі хвілін. Яна не думала больш пра недавер да Мікалая, не думала пра істот. Паліна вызваліла шкодныя думкі з пасткі памяці, прыслухоўвалася да выканаўца. Унутры з'яўлялася цеплыня.

      Радыё перапыніла цішынёй мужчынскі голас выканаўца, змоўклі музычныя інструменты. Ні слоў, ні гукаў. Дзяўчына паглядзела на Мікалая, у яе карых вачах адбівалася цёмная думка. Паліна замерла ў чаканні пачуць нейкія словы ад хлопца. Пачуць ад яго, што зараз прагучыць зварот. Але Мікалай адразу паказаў незадаволены твар, адвярнуўся і з прыкрасцю вымавіў:

      – Ну, вось. Цяпер зусім сціхла…

      Хлопец пакруціў антэнай. Зноў зашыпела радыё, як гук залевы. Пачуўшы толькі шум і трэск перашкод, Паліна стала яшчэ больш прыслухоўвацца, чакала той самай аб'явы, пра якую так шчыра і жыва казаў Мікалай. Толькі шыпячы фон, нібы рой пчол, нічога больш не выдаваў. Дзяўчына адышла ад радыё, вярнулася да стала з засяроджаным позіркам. Яна ўспомніла пра дачку, вельмі моцна паверыла ў надзею яе адшукаць.

      – Гэта дакладна! Мы не апошнія людзі. Мы ж знайшлі адзін аднаго, значыць і іншыя аб'ядналіся. Нам трэба ў Бабруйск! А што калі яна там?! Не, яна дакладна там! Мая дачка Марыя. Мы павінны, як мага хутчэй, накіравацца да яе, у Бабруйск! Мне трэба туды, – задуменна, з вялікім імкненнем казала Паліна, папраўляючы свае мокрыя валасы.

      Мікалай прыглушыў радыё, затым выключыў яго. Ён бачыў, як ззяла дзяўчына ад таго, што з'явілася надзея. Прачытаў па яе выразе твару, што яна поўная рашучасці пакінуць Гомель, нават больш, чым ён сам. Хлопец прамаўчаў, прапусціў усе пытанні Паліны і прысеў на ложак, пагладзіў сабаку. Затым, ён зноў паглядзеў у ажыўленыя вочы дзяўчыны і сам заразіўся яе ўпэўненасцю. «Вось яна, магчымасць вярнуцца да людзей!» – падумаў ён і вымавіў услых іншыя словы:

      – Нам трэба прыдумаць, як дабрацца да Бабруйска. Патрэбен план. Я не раз падумваў пра тое, што наш горад можа зусім знікнуць…і што я буду рабіць потым?! Мне ў галаву прыходзілі думкі перабрацца куды-небудзь, паглядзець, што робіцца за межамі Гомеля. Але я ўсё адкладаў, спадзяваўся, што ўсё гэтае невытлумачальнае трызненне спыніцца. Але неяк сур'ёзна я не разглядаў свой сыход, баяўся, што за горадам будзе яшчэ горш, чым тут, баяўся загінуць хутчэй, чым дабяруся куды-небудзь. Але калі я пачуў па радыё зварот, гэта стала для мяне, як першы крок да выратавання. Я вырашыў усё добра прадумаць, час у мяне быў. Запасы і дах пакуль таксама ёсць. Гэта ж трэба будзе пераадолець дзесьці палову краіны. А гэта не малая адлегласць, ад Гомеля да Бабруйска…

      – Так, ты маеш рацыю. Трэба ўсё добра абдумаць, а галоўнае, хутчэй. Бо калі мы будзем марнаваць час, то паветра можа стаць яшчэ бруднейшым. А ежа, яшчэ хутчэй стане знікаць з паліц, будзе псавацца… Вунь, шматпавярховыя дамы, таксама бурацца. За гэтую ноч адразу некалькі паверхаў знікла, прама нада мной. І, як ты казаў, істот тут СКАЧАТЬ