Нязніклыя. Дмитрий Максимович Акулич
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Нязніклыя - Дмитрий Максимович Акулич страница 5

Название: Нязніклыя

Автор: Дмитрий Максимович Акулич

Издательство: Автор

Жанр:

Серия:

isbn:

isbn:

СКАЧАТЬ ты ўбачыла? – спытаў ён цвёрдым тонам.

      – Не ведаю, – разгублена адказала Паліна і крыху расслабіла сцісканне правай далоні з сваёй зброі.

      Хлопец апусціў пісталет і хутка падышоў да яе. Яны стаялі адзін насупраць аднаго, на розных машынах, у цэнтры вуліцы. Ён пальцам левай далоні спусціў з твару чорны шалік. Перад ёй стаяў высокі, дужы, не надта прыгожы, але прыемны на твар малады чалавек. Яго невялікая шавялюра рудых валасоў хавалася пад чорнай кепкай. Пад брылём, пад тонкімі рудымі бровамі, глыбокія зялёна-жоўтыя вочы. На светлым твары роўны канапаты нос, тонкія вусны, дробнае шчацінне на круглявай барадзе.

      – Прывітанне… – з хваляваннем, зноў вымавіла чарнявая дзяўчына. – Магчыма, мне здалося, што тут ёсць хтосьці яшчэ…

      – Не здалося, – самаўпэўнена адказаў ён.

      Хлопец не пераставаў аглядаць вуліцу, ён толькі раз зірнуў у цёмныя вочы незнаёмкі і, з асцярогай, спадзяваўся, не трапіць у нейкую новую пастку. У адрозненне ад Паліны, хлопец за апошнія цяжкія дні прайшоў па больш эмацыйным і складаным шляху, таму меў асцярожнасць ва ўсім.

      – Яно цябе не кранала? – спытаў ён.

      – Што? Хто? – гаварыла яна з яшчэ большым хваляваннем.

      – Істота.

      – Ты пра сабаку? – выказала здагадку Паліна, гэтая дзіўная размова яе палохала.

      – Якія яшчэ сабакі?! – нервова сказаў хлопец. – Істота, яна была тут, недзе вельмі блізка ад нас. Але зараз ужо ціха, не відаць і не чуваць яе.

      Хлопец з большай упэўненасцю, што вакол іх няма нікога, падумваў аб тым, што пара б ужо вярнуцца дадому. Ён крыху супакоіўся. А вось Паліна заставалася ў тым жа напружаным стане, дзе думкі блыталіся наконт незнаёмца. Яна зноў вярнулася да развагі аб даверы. Бо перад ёй стаяў дзіўны, узброены чалавек, які не праяўляў да яе ніякай усмешкі і здзіўлення. Паводзіў сябе так, быццам сустрэча з чалавекам у змрочны час была для яго штодзённасцю. Яна не разумела яго. Але прыцягненне і вялікае жаданне пагаварыць з хлопцам, ішло процівагай усяму. Яны абодва на хвіліну задумаліся. А калі Паліна захацела нешта вымавіць, дык хлопец апярэдзіў яе.

      – Ты адна? – хутка спытаўся ён.

      Гледзячы ў яе карыя палахлівыя вочы, ён жадаў пачуць ад яе толькі сумленны адказ.

      Паліна злёгку хлусліва ўсміхнулася, але затым адпусціла ўсмешку і трывожна сказала:

      – Адна…

      – Добра, – ён паверыў ёй і дадаў, – Ідзём. Пакуль істота не вярнулася. Потым будзем знаёміцца. Ідзі за мной.

      Ціхенька і ўтойліва ён вярнуў пісталет назад, не хацеў больш палохаць дзяўчыну зброяй. Затым прыкрыў нос і рот тканінай, пайшоў па легкавых аўтамабілях за торбай, якую раней давялося пакінуць. Пасля спусціўся ўніз да ходніку, устаў ля шматпавярховага будынка. Паглядзеў на Паліну, падаў ёй руку і дапамог далікатнай дзяўчыне спусціцца.

      – Ідзі за мной. Калі хочаш выратавацца, то не адставай. Ідзем, – сказаў ён і павярнуўся спіной да дзяўчыны.

СКАЧАТЬ