Нязніклыя. Дмитрий Максимович Акулич
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Нязніклыя - Дмитрий Максимович Акулич страница 3

Название: Нязніклыя

Автор: Дмитрий Максимович Акулич

Издательство: Автор

Жанр:

Серия:

isbn:

isbn:

СКАЧАТЬ біту, круціла галавой, глядзела: то на звера, то на яркае святло цёплых прамянёў. Дыханне было не хуткім, маска злёгку замінала ўдыхнуць добра і багата вычышчанага ад пылу паветра. Паліна была гатовая бегчы, яна не магла ўпусціць той сілуэт, што стаяў за навучальнай установай. Але ці зможа яна выратавацца ўцёкамі? Дзяўчына сама не ў сілах была адказаць на гэтае пытанне. Трэба было паспрабаваць праверыць гэта. Як толькі сабака зрабіў павольны крок да Паліны, дзяўчына адразу ж рванула з усёй моцы да яркага святла. Сэрца загрукатала, як у зайца, які ірвануў на ўцёкі. Шэры шчыльны пыл пад нагамі, пад падэшвамі чорна-белых кедаў, імкліва падымаўся, з кожным крокам рос усё вышэй і вышэй, хутка падымаўся да ўзроўню каленяў. Паліна не азіралася, у гэтую хвіліну ёй здавалася, што яна паспее да цёплай, жоўтай плямы. Празрыстая маска на дзявочым твары зусім не пакрывалася знутры парай, але дрэнна фільтравала пыльнае паветра на бягу. Стала цяжэй дыхаць. Калі заставаўся ўсяго толькі крок да выратавання, дзяўчына адчула, як за шчыльную чорную тканіну яе нагавіц учапіліся сільныя сківіцы вар'яцкага звера. Паліна страціла хуткасць і раўнавагу, як ссечанае сцябло, яна ўпала перад самай мяжой святла. Цела моцна стукнулася аб тонкую паверхню сыпкага пяску, якая хавала пад сабой цвёрдую глебу. Падняўся пыл вакол дзяўчыны і сабакі. Паліна, не губляючы прытомнасць, не губляючы канцэнтрацыю сваіх думак, моцна, двума рукамі, трымалася за сваю біту. З-за шчыльнага пылу, яна не бачыла сабакі, але адчувала моцную хватку на левай калошы нагавіц. Тады, спалоханая дзяўчына з усёй сілы махнула прыладай, ударыла дубінай па галаве лютага звера. Ды так, што палка пераламалася на дзве часткі, пакінуўшы Паліне толькі рукаятку. Пырснула цёмная кроў ва ўсе бакі, сківіца вар'ята аслабла. І дзяўчына, у наступную секунду, нібы прабіраючыся праз пясчаную буру, слепа папаўзла наперад.

      На адным дыханні, Паліна выпаўзла з ценю на ўчастак, дзе сонечнае святло асвятляла пыл, які падняўся над яе целам. Дзяўчына ўстала на ногі і з цяжкай галавой зрабіла некалькі крокаў, аддалілася ад цёмнай сцяны шэрых пясчынак. Сонца ўдарыла па вачах, павекі крыху апусціліся ўніз. Хоць Паліна і была напалоханая, але яна не адчувала панікі, яе дух быў загартаваны мінулымі сутычкамі з бязлітаснымі жывёламі. Яна нават не думала аб тым, мёртвы той вораг ці не. Адкінуўшы ў бок рукаятку біты, яна падабрала чырвоны кусок жалезнай трубкі, што ляжаў на дзіцячай пляцоўцы. Паліна гатовая была зноў абараняцца. Але было ўжо зусім ціха… Яе галаву асвяжыла галоўная думка а таямнічым чалавечым сілуэце, якога яна бачыла з вышыні. Ад таго, і сэрца завялося па-новаму. Дзяўчына не абабіла вопратку, не ачысцілася ад пылу, трэба было хутчэй рухацца да двухпавярховага будынка школы. Думка прыспешвала, прасіла жаданае. Без аглядкі, імчась па яркім плямам святла, Паліна хутка дасягнула мэты, падбегла да патрэбнага месца. Яна стаяла каля школы, што злёгку страціла сваю цэласнасць. Сцены былі выфарбаваныя ў цялесныя, светла-рудыя коляры, шыбы акон зніклі, на верхнім СКАЧАТЬ