Название: Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства
Автор: Алег Грушэцкі
Издательство: Четыре четверти
Жанр: Фэнтези про драконов
isbn: 978-985-581-420-8
isbn:
– Так, маеце рацыю. Няварта прыцягваць да сябе ўвагу.
– Я паспрабую як мага хутчэй, а вы схавайцеся, каб вас ніхто не пабачыў.
– Добра, мы стоімся і паспрабуем быць не заўважнымі.
І Вуж, спрытна выгінаючыся, хутка папоўз да хаты свайго знаёмага. А Янка з Міланай схаваліся за разгалістым хмызняком і, прысеўшы, пачалі разглядаць вёску.
Яна выглядала як сапраўднае сяло: драўляныя хаты, падворкі з курамі ды каровамі. Але ўсё ж яна нечым рознілася ад іх роднай вёскі, нагадвала сярэднявечную…
Толькі некаторыя хаты былі з каменнымі падмуркамі. Пэўна, яны належалі заможным жыхарам, бо выглядалі досыць багата, мелі вялікія падворкі. Асноўная ж частка складалася са звычайных зрубаў, многія былі з саламяным дахам. Складалася ўражанне, што ў гэтай мясцовасці лютых і марозных зім не бывае, бо ў такіх халупах людзі папросту не вытрымалі б маразоў.
Неўзабаве недзе ззаду пачулася храбусценне галіны. Было чуваць, як нешта хутка набліжаецца. Дзеці адсунуліся амаль у глыб хмызняку і азірнуліся. Нейкі сабака, магчыма, бадзяжны, высалапіўшы язык, бег у іх бок. Але, на шчасце, ён пабег далей да вёскі, не звярнуўшы на іх аніякай увагі.
– Фу-ух, – уздыхнула, спалоханая Мілана. – Так і завалу сэрца можна атрымаць.
– Ага, – пагадзіўся з ёй братка, – я сам спужаўся.
І яны, усміхнуўшыся адно аднаму, павярнулі ў бок вёскі і працягнулі чакаць Вужа.
Мінула яшчэ колькі часу. Дзеці пабачылі, як нейкі мужчына з ладным скруткам набліжаецца да іх, а побач паўзе Вуж.
Дайшоўшы да ўскрайку вёскі, незнаёмец прыпыніўся і агледзеўся. Напэўна, правяраў, бачыць яго хто-небудзь ці не. Пераканаўшыся, што яго не заўважылі, ён рушыў далей ужо значна хутчэй.
Незнаёмы з Вужом наблізіліся да хмызняку, спыніліся каля Янкі і Міланы.
– О, рады вітаць у нашых землях, юная каралеўна і высакародны рыцар, – прамовіў незнаёмец.
– Дзякуй, шаноўны, але мы не… – нешта захацеў адказаць ці патлумачыць Янка, ды Мілана неўпрыцям пхнула яго ў бок.
– Мы так удзячныя за вашы прывітанні і пашану, – дагаварыла замест брата дзяўчына.
– Мне Вуж апавёў, што вы жадаеце застацца незаўважанымі. Я тут сабраў некаторыя рэчы. Спадзяюся, яны вам нададуцца. А яшчэ прыхапіў крыху ежы і пітва. Як я разумею, вы доўгі час былі ў дарозе і, напэўна, згаладаліся.
– О, як тое дарэчы. Гэта так з вашага боку… – хацеў падзякаваць Янка за адзежу і за пачастунак, але незнаёмец яго перапыніў.
– Ды што вы, што вы, не варта падзяк. Для мяне вялікі гонар дапамагчы вам.
– Але ўсё адно шчыры вам дзякуй. Ваша дапамога нам цяпер дарэчы.
Незнаёмец схіліў галаву.
Юныя падарожнікі развязалі вузельчык і разгарнулі скрутак. Адразу смачна запахла едзівам. Дзеці ўдыхнулі, але пакуль адклалі харчы ў бок. Іх болей цікавіла прынесеная адзежа, ад якой залежала іх СКАЧАТЬ