Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.. Аляксандр Гужалоўскі
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг. - Аляксандр Гужалоўскі страница 9

СКАЧАТЬ У прыватнасці, яна піша: «Каханне стала шматгранным, шматструнным… Усё цяжэй пры такой складанасці адценняў кахання ўсталяваць непасрэдную сувязь паміж “Эрасам бяскрылым” (цялеснай цягай) і “Эрасам крылатым” (цялеснай цягай, змяшанай з душэўнымі эмоцыямі)»[40]. Далей Калантай наступным чынам развівае ўласную думку пра шматграннасць кахання: «Аднаго жанчына кахае вярхамі душы, з ім сугучны яе думкі, імкненні, жаданні; да другога яе цягне цялесная моц. У адносінах да адной жанчыны мужчына саспытвае пачуццё ашчаднай пяшчоты, у іншай ён знаходзіць падтрымку і разуменне ўласнага “Я”. Якой жа з дзвюх ён павінен аддаць паўнату Эраса? І чаму ён павінен ірваць, нявечыць сваю душу, калі паўнату быцця дае толькі наяўнасць першай і другой духоўнай повязі?» Такім чынам, на яе думку, «ключ да вырашэння праблемы загадкавага кахання да двух і да трох, якая была не па зубах прадстаўнікам буржуазнага грамадства, цяпер апынуўся ў руках пралетарыяту»[41].

      Папярэджваючы моладзь ад захаплення выключна «бяскрылым Эрасам», аўтарка ў той жа час тлумачыла ёй: «Мараль рабочага класа… адкідае знешнюю форму любоўных адносін палоў. Для класавых задач рабочага класа зусім абыякава, набывае каханне форму працяглага і аформленага саюзу альбо выражаецца ў форме сувязі, якая мінае. Ідэалогія рабочага класа не ставіць аніякіх фармальных межаў для кахання»[42]. Падкрэслім, што, паводле Калантай, якая ўпершыню аб’яднала марксізм і сэксуальнасць, падставай для адмовы ад «фармальных межаў» было менавіта каханне, а не лёгкія спарванні, сэнс якіх – улада над іншым. Яна выступала супраць буржуазнага вольнага кахання гэтак жа зацята, як і супраць буржуазнага шлюбу. Такім чынам, тэорыя кахання Калантай, збудаваная на марксісцкім сацыяльна-эканамічным падмурку, уключала новыя этычныя катэгорыі і паняцці.

      Увасабленню ў сэксуальных адносінах шчырасці, асабістай незалежнасці і эратычнай радасці былі павінны спадарожнічаць новыя формы агульнага жыцця і выхавання дзяцей. У 1920 г. Калантай падтрымала заканадаўчую легалізацыю абортаў у РСФСР (і адпаведна ў БССР), якую лічыла часовай з’явай. Яна выступала за перадачу дзяцей, са згоды маці, на выхаванне ў дзяржаўныя ўстановы, дзеля чаго насельніцтва трэба было абкласці спецыяльным падаткам. Важнай умовай пабудовы новага быту з’яўлялася супольнае пражыванне ў звязаных з вытворчымі калектывамі дамах-камунах, дзе вядзенне гаспадаркі ўскладалася на спецыялістак.

      Брытанскі гісторык-марксіст Э. Хобсбаўм адзначаў, што яму «…невядомы ніводны рэвалюцыйны рух альбо рэжым, які б не развіваў пурытанскую тэндэнцыю; не выключэнне і марксісцкі рух, дактрына заснавальнікаў якога была далёка не пурытанская»[43]. Нямала прыхільнікаў падобнай пурытанскай тэндэнцыі – апанентаў А. М. Калантай было ў савецкай дзяржаўнай і партыйнай эліце. Сярод апошніх мы знаходзім наркама асветы А. В. Луначарскага, члена Палітбюро ЦК УКП(б) М. І. Бухарына, наркама аховы здароўя РСФСР М. А. Сямашку, сакратара Цэнтральнай СКАЧАТЬ



<p>40</p>

Коллонтай А. Дорогу крылатому Эросу! (письмо к трудящейся молодежи) // Молодая гвардия. 1923. № 3. С. 120.

<p>41</p>

Коллонтай А. Дорогу крылатому Эросу… С. 121.

<p>42</p>

Коллонтай А. Дорогу крылатому Эросу… С. 122.

<p>43</p>

Hobsbawm E. Revolutionaries. L., 2011. Р. 252.