Непамяркоўныя. Леанід Маракоў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Непамяркоўныя - Леанід Маракоў страница 4

СКАЧАТЬ таму не да жартаў. – І не глядзі на мяне як на вар’ята. Памятаю я ўсё! І разумею, што пра гэта – лепш маўчаць. Але ж нехта мусіць ведаць! Нехта павінен ведаць усё! Таму і кажу. Табе, не каму іншаму. Помніш Мікалая? Вайскоўца, камандзіра, таго, што ўсё пытаўся: куды паэт Уладзімір Жылка знік? Дык вось, слова сваё Мікалай стрымаў. Перад ад’ездам на поўдзень, на новае месца службы, зрабіў што абяцаў…

      Валеры азірнуўся, адхінуў крысо пінжака, і Тодар убачыў маленькі, на далонь, нібы цацачны, пісталет. Паспеў заўважыць на ручцы манаграму – кшталту вялікай лацінскай літары N.

      – Браўнінг! – ледзь варухнуў вуснамі Валеры.

      У Тодара пераняло дыханне: шэпт яму падаўся крыкам. Хацеў штосьці сказаць, але не змог: нібыта ўчэпістая рука схапіла яго за горла.

      «За адно неасцярожнае слова энкавэдысты людзей у турму кідаюць, а за гэта… Пашкадуеш, што й нарадзіўся», – падумаў Тодар, але ўголас нічога не сказаў.

      Валеры, зірнуўшы на сябраў скамянелы твар, спрабаваў яго супакоіць:

      – Не хвалюйся, апрача нас, ніхто ж не ведае.

      Але Тодар усё не мог ачомацца ад пачутага i ўбачанага. Урэшце прашаптаў:

      – Ты і праўда звар’яцеў! Уяўляеш, што будзе, калі яго знойдуць? Яны цябе жыўцом згнояць!

      Валеры спахмурнеў. Тодар, вядома, кажа праўду. Ды толькі згаджацца з ім сёння не хацелася. Гэтая не надта цяжкая, амаль дзіцячая цацка-забаўка нешта перамяніла ў ягонай свядомасці. Цяпер ён абаронены! Ён можа пастаяць – і пастаіць! – за сябе.

      – Не згнояць! – сказаў ціха, але цвёрда. І паўтарыў: – Цяпер не згнояць!

      Тодар дацяміў, пра што гаворыць Валеры. І да яго прыбягалі думкі, каб неяк раздабыць зброю. Але – як прыбягалі, так і збягалі. А Валеры, ці бачыш, наважыўся. Наважыўся і дамогся. І рады, зразумела, – як жа, браўнінг у кішэні. Дзівак! Хіба гэта ўратуе? Хутчэй наадварот – паскорыць пагібель. Маладзён! Усё-ткі шэсць гадоў у такім узросце – вялікая розніца. У параўнанні з ім Валеры – зусім юнак. Вось і наўме хлапечае…

      Валеры ж гэтую хвіліну-другую Тодаравага одумумаўчання зразумеў па-свойму. Не адказвае сябра – значыць, згаджаецца з ім, разумее і падтрымлівае, мо нават проста зайздросціць. І з той жа цвёрдасцю, перакананасцю ў голасе сказаў свайму добраму і надзейнаму таварышу, амаль што брату:

      – Я ўсё абдумаў і пралічыў. У Менску мяне не будзе, з’язджаю ў Бабруйск. Буду працаваць у школе настаўнікам. Можа, хоць на нейкі час энкавэдысты забудуцца, што быў такі Валеры, які калісьці ў лісце свайму сябру Васілю напісаў: «Хай скрыгочуць здраднікі Айчыны / З іх бяссільнай злосцю у вачах, / Наша мэта – дарам не загіне, / І не згаснуць сілы у грудзях!» Нібыта правільныя, як яны казалі, словы, а на допыты за іх тры месяцы цягалі. І запомні галоўнае: калі мяне не стане – я не знік i не атрымаў дзесяць гадоў без права перапіскі. Проста не даўся жывым. Так потым і раскажаш…

      Калі б Валеры ведаў ці здагадваўся, пра што цяпер думаў Тодар, моцна пакрыўдзіўся б на сябра. Ён, вядома, маладзейшы, але ж гэта загана, якая хутка праходзіць. Дый не сляпы ён і не глухі. Бачыць, СКАЧАТЬ