Непамяркоўныя. Леанід Маракоў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Непамяркоўныя - Леанід Маракоў страница 1

СКАЧАТЬ шай пасля перавароту вясной, калі яму перадалі, што азвярэлае мужыччо разрабавала і спаліла пад Мсціславам іх родавы маёнтак, бацька пачаў шукаць смерці. Ён хацеў загінуць у баі, душачы гэтую чэрнь, пускаючы ў распыл дзясяткі, сотні чырвоных. Ваяваў смела, з адметным майстэрствам, набытым яшчэ ў германскую. Чырвоныя ўцякалі ад яго палка, як ад чумы. Ведалі – каб даць адпор зводнаму, трэба мець шматразовую перавагу. Афіцэры палка, у якім не было шараговых, нават параненыя, забіралі з сабой у магілу па некалькі будзёнаўцаў.

      Толькі ўсё было марна. Парадак адольвае, паралізуе натоўп, ды шматлікая маса бярэ верх над парадкам.

      Прынамсі, ці варта казаць пра парадак у той час. Краіна ляцела немаведама куды, як ашалелы ад болю падстрэлены конь. Людскія натоўпы ў падраных шэрых шынялях хвалямі перакочваліся то з захаду на ўсход і з усходу на захад, то з поўдня на поўнач і з поўначы на поўдзень. Розныя сцягі луналі над гэтымі шэрымі масамі, але ачмурэлыя, перакрыўленыя ад злосці раты вывяргалі адно і тое ж: «Смерць! Смерць! Смерць!» І калі б хто спыніўся ды прыслухаўся да гэтых воклічаў, зразумеў бы: смерць пагражае ўсім. Толькі спыніцца і задумацца было таксама смяротна небяспечна: цябе адразу раздушыў бы і змёў азвярэлы натоўп. Шмат хто не чакаў, калі іх растопчуць, – пускаў сабе кулю ў лоб. І бацькава рука неаднойчы цягнулася да пісталета. Апошні раз – на тым французскім караблі, што пакідаў Севастопаль. Гэта быў не зыход, гэта быў крах. Канец усяго: веры, надзеі, жыцця.

      Тады, на параходзе, бацька не застрэліўся. Ён выняў пісталет, але ўбачыў жонку з сынам, якія падымаліся на палубу, і апусціў руку: без яго на чужой зямлі кволая, хваравітая Наталі і васьмігадовы Міця не выжывуць.

      З ім і дзякуючы яму – выжылі. Як, дзе і колькі вандравалі? Па якіх турэцкіх, грэчаскіх, арабскіх берагах? Завошта і чаму? Чаму сам Бог выракся іх? Час, вядома, лечыць, аднак асобныя раны, найперш душэўныя, – і абвастрае. Ён зразумеў гэта не сёння і не ўчора, зразумеў, гледзячы на бацьку ды маці. З гадамі да іх так і не прыйшлі спакой, раўнавага і лагода. Яны, бедакі, стараліся і выгляду не падаць, што іх нешта гняце, але выходзіла кепска: выдавалі вочы. У вачах затаілася безвыходная неадольная туга. Ён не адразу зразумеў, што гэта туга па радзіме. Сам ён ужо быў еўрапейцам, якім, кажуць, не ўласціва настальгічная меланхолія. Яна ўласцівая славянам, найчасцей – усходнім. Яны найбольш схільныя катаваць сябе. Ён назіраў гэтую невылечную хваробу ў бацькоў. Шкадаваў іх, а дапамагчы не мог. І рады быў, калі даведаўся, што бацька нешта піша, хутчэй за ўсё – успаміны. І, дарма што малады, зразумеў: для бацькі, а значыць, і для маці – гэта адхланне, душэўная палёгка.

      Ну а сам ён? Напіша калісь пра сваю жыццёвую дарогу, пра сваё напачатку ціхае, утульнае, а потым неспакойнае, ваеннае дзяцінства? Наўрад. Дый ці было яно?

      У школу, адразу ў трэці клас, Міця Іваноў пайшоў у Францыі. З шасці гадоў яго вучылі лаціне, нямецкай і, вядома ж, мове Напалеона. Ад усіх гэтых Monsieur Dimitri, commençons notre leçon par ce que nous avons appris hier.

      Et bien, continuons la conjugaison des verbes du troisiême groupe…[1] у хлапчука пад вечар галава ішла кругам.

      Бацька жартаваў, кажучы маці: «І нашто яму французская? Я разумею – гадоў сто таму, калі Банапарта праводзілі да Парыжа. А цяпер?»

      І ўсё ж даймалі яго мовамі недарма.

      У пятнаццаць ён захапіўся Гётэ, а ў сямнаццаць быў студэнтам Берлінскага ўніверсітэта. Вучыўся лёгка, вольнага часу хапала, і зноў, як і ў Францыі, заняўся сваім любімым бегам. Праз год эмігранта заўважылі трэнеры, і на чацвёртым курсе «француз» стаў чэмпіёнам універсітэта. Неўзабаве яго цішком уключылі ў маладзёжную зборную і нават пачалі рыхтаваць (з перспектывай змены грамадзянства) да чарговай, Берлінскай алімпіяды.

      Але ішоў 1933 год. Мяняўся час, мяняліся норавы. Не абмінулі перамены і яго.

      На вакацыях, перад апошнім курсам, Міцю запрасілі ў старасвецкі двухпавярховы будынак. Адтуль ён выйшаў іншым чалавекам. Пасля зноў вучоба, дакладней – навучанне. У спецшколе. Два гады па шаснаццаць, а часам і па дваццаць гадзін у дзень. Навучанне, падчас якога ён не раз мог аддаць Богу душу.

      Але ўсё некалі канчаецца. Мінулі і тыя два гады. Пасля яшчэ год, пад канец якога ён апынуўся тут – у Амурдальлагу.

      Легенда спрацавала ідэальна. Іваноў атрымаў свае паўтара за хуліганства, і на той час, калі падзеі пачалі свой ліхаманкавы бег, траціна тэрміну засталася ззаду. Ён разумеў, што праграма яго засылу разлічаная надоўга, але калі раней яму толькі здавалася, то цяпер быў перакананы: ведалі б там, што гэта такое – паўтара года ў Амурдальлагу, – пашукалі б іншы варыянт укаранення. Суткамі галадаць, не спаць, не гаварыць у сне, трываць боль, здзекі, не паказваючы, што ты можаш даць адпор, – гэтаму яго навучылі яшчэ там. Але спакойна назіраць, як забіваюць за акраец хлеба, як катуюць і гвалцяць, ён так і не навучыўся.

      У тую ноч шакалы абралі сваёй ахвярай суседа Іванова па нарах, малалетку. Юнак быў худы і слабы. Раніцай яго пераводзілі ў інвалідны лагер, і гэтая СКАЧАТЬ



<p>1</p>

Мсье Зміцер, пачнём з паўтарэння ўчарашняга матэрыялу. Такім чынам, працягнем спражэнне дзеясловаў трэцяй групы… (Фр.)