Название: Жанчына і леапард (зборнік)
Автор: Таццяна Барысік
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
isbn: 978-985-7089-97-0
isbn:
Сёння, па заданні рэдактара, ён мусіў браць інтэрв’ю ў перадавікоў колішняга філіяла завода гароднінных кансерваў, а цяпер ААТ «Добры гаспадар», стратнай вытворчасці, што ўжо больш як чвэрць стагоддзя вырабляе нязменную закуску «Бурачковая» і кабачковую ікру ў паўлітровых слоіках. Прадукцыя тая хаця і была добра вядомая айчынным і замежным спажыўцам, але попыту ў іх не знаходзіла. У выніку гады тры таму завод абвясцілі банкрутам, што, аднак, не перашкодзіла ягонаму кіраўніцтву будаваць сабе катэджы, набываць аўтамабілі, і, рэарганізаваўшы прадпрыемства ў акцыянернае таварыства, па-ранейшаму працягваць выпуск экалагічна чыстай кабачковай ікры ды закускі «Бурачковая».
Заўчора ў ААТ «Добры гаспадар» адбылося традыцыйнае ўшанаванне ўдарнікаў працы, прымеркаванае да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчага комплексу, а тут якраз у газеце на другую паласу не было чаго ставіць, вось і давялося Гаўрыльчыку перціся ў Слабодку.
Божухна! Колькі ж інтэрв’ю даярак, механізатараў, замалёвак, прысвечаных работнікам гандлю і лясніцтва, рэпартажаў са святаў ураджаю напісаў ён за пятнаццаць гадоў сваёй працы! Спачатку, як толькі прыйшоў пасля заканчэння інстытута ў рэдакцыю раёнкі, спрабаваў нават рабіць такія матэрыялы цікавымі. Тады былі іншыя часы, нават не верыцца ўжо. На старонках «Працоўнага шляху» знаходзілася месца і праблемным артыкулам, і нарысам мясцовых краязнаўцаў аб гісторыі вёсак, трагічных лёсах землякоў, знявечаных рэпрэсіямі, і вершам беларускамоўных паэтаў з тутэйшага літаб’яднання.
Але хутка ўсё змянілася – і часы, і галоўны рэдактар. З усяго шматаблічча і шматгалосся засталіся толькі звесткі з палёў, старанна спісаныя з райвыканкамаўскага інфармацыйнага стэнда, дурнавата-бадзёрыя рэпартажы з пасяджэнняў ды мерапрыемстваў, абавязковыя віншаванні-памінанні з нагоды юбілеяў або ўзнагароджанняў якою граматай мясцовых кіраўнікоў. Фотаздымак з пратакольным выразам твару, нуднае апісанне жыццёвага і працоўнага шляху, якое наўрад ці хто чытаў апроч самога юбіляра. Паміналаўка – так найчасцей клікалі газету яе прымусовыя падпісчыкі. Афіцыйная ж назва дашчэнту сцерлася з народнай памяці, і толькі прынцыповая пазіцыя выканкама не давала органу друку канчаткова спыніць сваё існаванне.
– У раёне далжна быць свая печаць! А каму не наравіцца, няхай у другі раён едзець! – гучала нязменнае на ўсіх сходах, днях інфармавання з кіраўнічае трыбуны.
– Дык мы не супраць, каб жа нармальная газета была, – бурчалі бюджэтнікі, супрацоўніцы калгасных кантор, паштаркі, падпісваючыся на «Працоўны шлях» узамен на прэмію ці адгул.
«Шчырыя» СКАЧАТЬ