Жанчына і леапард (зборнік). Таццяна Барысік
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Жанчына і леапард (зборнік) - Таццяна Барысік страница 2

СКАЧАТЬ зладзілі будзь здароў! Абласное тэлебачанне здымала! Прысутнічалі і знаныя літаратары, багата творчай моладзі. У асноўным усе з універсітэта – цікавыя разняволеныя людзі. Я напачатку пачувала сябе скавана. Але як пачала свае творы чытаць, куды тая сцішанасць падзелася! Два апавяданні ўзяў для друку адзін дужа паважаны часопіс. Параілі не спыняцца, пісаць далей.

      Выканаўшы даручэнне дырэктаркі, з гарадскімі гасцінцамі для дзяцей у адваротны шлях ляцела бы на крылах. Непадалёк ад аўтобуснага прыпынку пераняла мяне вучаніца і выгукнула: «Вольга Іванаўна! А я вас учора па тэлевізары бачыла». Родная хата сустрэла мяне напружаным маўчаннем. Дзяніс, не вітаючыся, патэпаў у сенцы пры маім з’яўленні. Зацішша перад бурай. Ад дачушкі ўдалося дазнацца, што ж такога непапраўнага здарылася за два дні: здохла двое трусянятак, бабу паклікалі на працу, дык тата мусіў двойчы сам сабе гатаваць вячэру і сняданак. І тут Дзяніса нібы прарвала:

      – Мне тваё пісанне да ср… Мне трэба, каб дзеці ды гаспадарка дагледжаныя былі! Для гэтага жонка ў хаце. А не для таго, каб у горад ездзіць, хвастом круціць ды купляць кніжкі вазамі! Карысці з іх! Цётка Ліля праўду казала…

      Святочны настрой знік імгненна.

      – Трусы для цябе, канечне, галаўней. А мае жаданні ў разлік не ідуць, – толькі і прамовіла я ў адказ. Даводзіць сваю невінаватасць у трусінай смерці не мела сэнсу. Блізкія людзі? Пэўна, каб загуляла на два дні на якой бяседзе, гэта было б ім лягчэй зразумець і перанесці.

      Не размаўлялі два дні. Блізіўся мой дваццаць сёмы дзень нараджэння. І святкаваць яго не было ніякага жадання.

      Раніцаю ў хату завітала свякруха з віншаваннямі ды вялізнай торбай:

      – Паслухай мяне, Волечка, памірыцеся вы. Ды не лётай нікуды больш. Мужыка і дзяцей глядзі. Дзяніска во як усердзіўся! Ты ж ведаеш баб нашых – умомант мужыку галаву закруцяць. За яго любая пойдзе. Кіне сям’ю, а каму патрэбна ты і твае дзеці будуць? Нашто табе тое пісанне? Абы сляпіцца. Ты ж ужо матка дваіх дзяцей, а не школьніца якая. Лепш паляжы, адпачні, паглядзі тэлевізар…

      Аднекуль са сховаў маёй памяці выплыў азызлы твар дзядзі Віці, гнілая матчына хата. Нібы на яве пачуліся галасы пляткарак:

      – Я ж вам казала, толку не будзе! Матка семярых памяняла, і дачка з мужыком не ўжылася.

      Мурзатае дзяўчо ў падраных калготках, аказваецца, нікуды не падзелася, да скону ўва мне будзе. Міжволі падумалася: «Насамрэч, дзе ж я падзенуся? У мяне ж нічога свайго няма і заробак малы». На хвіліну ўявіла, як мае дзеці ўсё дзяцінства і маладосць будуць выбівацца з галечы і апантана даказваць сваю «нармальнасць». На мары, здольнасці, свабоду выбару сілаў ужо не застанецца. Зачараванае кола. Не бывае пісьменнікаў з бедных сялянскіх сем’яў.

      – У цябе ж дзень нараджэння сёння, дык я дару табе шапку норкавую, у кошт заробку ўзяла. А то ўсё ў вязанай, як дзіцё, бегаеш. Праздраўляю! – усміхнулася СКАЧАТЬ