Сакрамэнта. Галіна (Галіна Багданава)
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сакрамэнта - Галіна (Галіна Багданава) страница 2

СКАЧАТЬ было чуваць, як захліпаецца снегам завея і выюць ваўкі. Усе паснулі. А мы з табою, здаралася, і ўсю ноч сядзелі ля вогнішча. Я шыла, а твой тата выразаў з костак звяроў, тых самых, якіх і цяпер Відушчая кладзе на зямлю падчас танца мужчын, што выпраўляюцца на паляванне. Паляўнічыя, калі хочуць упаляваць звера, мусяць спачатку патрапіць стралою ў яго выяву. Ды ты гэта ведаеш.

      А яшчэ твой бацька ляпіў, выразаў, выбіваў з каменю жанчын, якіх мы завём – Маці або Рода.

      Ты шмат разоў бачыў іх, яны стаяць ці ляжаць амаль у кожнай хаце, на невялікім узвышэнні. З нашаю Родай, ты, калі быў малы, нават гуляўся. А ў Відушчай захоўваецца самая вялікая Рода. Яе таксама выбіў з каменю наш бацька.

      У яе крутыя клубы, круглы, як гарбуз, зад, чэрава, у якім зручна будзе дзіцятку. Грудзі – кожная па яблыку. Усё самае сакральнае ясна пазначана. Нашая Рода, тая, што ляжыць у нас, касцяная, крыху меньшая. Але ў яе таксама вялікі акруглы зад і грудзі па яблычку. Аднойчы, ты яшчэ малы быў, патрымаў яе ў руках, пагладзіў і запытаўся: – А чаму ў яе няма вачэй? Твару зусім няма. Уся галава – і ззаду, і спераду – рысачкі, рысачкі, кропачкі. Ізноў рысачкі.

      – Твар, Ай, пазначаць нельга, – паспрабавала я патлумачыць. – Твар, вочы ёсць толькі ў жывых. Так казаў твой тата. А яму пра тое сказалі наш Галоўны і Відушчая. Гэтыя жанчыны, Роды – знак, сімвал урадлівасці, знак плоднасці. Каб у каласках было шмат зярнятак, а на яблыні – яблычкаў. І ў цябе, Ай, з’явіліся брацікі і сястычкі. Вялікае чэрава ў яе для таго, каб вынасіць дзіця, а вялікія грудзі, каб потым выкарміць.

      – Але ж ты не такая, – сказаў ты, Ай, і зірнуў на мяне…

      Так, як калісьці ў цёплым грыбным восеньскім лесе глядзеў на мяне твой тата. У цябе, як і ў яго, вялікія шэра-блакітныя вочы. Але не, нават па колеру яны ў цябе цяплейшыя. Не як сцюдзёная крынічная вада, а як мяккая павольная рачная плынь. І гэтая плынь лашчыць мяне, люляе. Заварожвае… Аднойчы, калі я прыбірала ў хаце і ўзяўшы ў рукі Роду, пра нешта задумалася, ты раптам сказаў: – Калі я вырасту, абавязкова намалюю ці не, выражу твой твар, мама. Ты ўсміхнуўся, а я спужалася. Паклала Роду на месца. Добра, што ў хаце нікога не было. Усе пайшлі на паляванне. А каб хто пачуў, нават за словы маглі пакараць. Рода мусіць быць без твару. Яна – толькі пасудзіна, змяцілішча нябеснага, сонечнага святла. У яе не може быць твару.

      Гэтая наша Рода – апошняя з тых, што паспеў выразаць твой бацька тою сцюдзёнаю зімою, калі я насіла цябе, мой Ай, у сабе. Маё цела было для цябе надзейнаю хованкай і ад холаду, і ад голаду. Тою зімою маё цела было для цябе, як сонца, сонечнае святло для ўсіх нас. Яно таксама аберагае нас, ахоўвае.

      Ты, пэўна, ніколі не звяртаў на тое ўвагі, але сёння я абавязкова табе гэта пакажу. У нашай Роды не проста пупок – кропачка, абкружаная лініяй. Сонечны знак. Такі самы, як на іклы Сівого ваўка, які я заўжды нашу на грудзях. Бацька пакінуў нам Роду з гэтым знакам наўмысна. Каб сонца бараніла нас.

      Я памятаю, як твой бацька выразаў гэты знак. Выразаў і паказаў на СКАЧАТЬ