Імя грушы. Сяргей Балахонаў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Імя грушы - Сяргей Балахонаў страница 12

СКАЧАТЬ у бок Менску. У хаце заваладарыла трудлівае маўчанне. Нехта з жанчынак урэшце не вытрываў, зацягнуўшы тужлівую народную песню аб падзеях даўніх год. Песня проста вымала сэрца:

      Ляжаць нашыя жаўнеры

      По тры, по чэтыры.

      Ляжыць, ляжыць пан Касцюшка

      Аж пад белым стогам

      Мне захацелася малака. Спадарыня Цюндзявіцкая, спаслаўшыся на багаты досвед сваёй маці, параіла мне мятавага ўзвару.

      – Дзе ж я цяперака знайду таго ўзвару? – з усімі прыкметамі пачынання істэрыкі запытала я.

      – Ну то хоць малітву ўчыніць, крыж пацалаваць… – перапараіла яна.

      Я суцішылася і зрабіла тое моўчкі.

      Спадар Дарэўскі, адклаўшы дуду ў бок, узяўся распавядаць чыста жахлівую гісторыю з багатае скарбніцы крывіцкага народа. Дык жа. У адным сяле жыў хлопец. Звычайна сабе хлопец Міхалка. З бацькамі на зямельцы роднай працаваў. А як што пан у іх добры і справядлівы быў, то мела сям’я сякі-такі прыбытак, што волю сынку купіць змаглі. То і вырашыў Міхалка ў свет выправіцца. Не проста глянуць на яго, а вывучыцца і стацца гэтым самым светам. І рушыў, дарма што зіма-завіруха і крывавы твар Каіна ў начным небе. Прыйшоў у горад ды ў карчму адразу (грашэй жа сіла за пазухай было). П’е, балюе. Люд гуляцкі слухае. Аж дзеўка да яго якаясь падсела. Папрасіла ў карчмара пранцускае патравы (з наскага, аднак, гароха) ды ціха спытала ў Міхалкі: «Можа, што пачуў ты ў завейнай цішы?». Ён маўчаў, слухаючы спевы красуні-мяцеліцы, што бушавала за вакном. Голас зачуў спаміж хваласпеваў снежных. Нехта казаў, што яна не жыве. Пра што вялося, Міхалка не ведаў. І хто казаў? Дзеўка ўсміхнулася і мовіла хлопцу: «Гэта твой грэх, твой найвялікшы грэх. Не катуй мяне». Міхалкавы рукі самі сабою памкнуліся да яе, яны скочылі разам у бок і ўзяліся танчыць нібы аўстрыякі. Толькі агонь палыхаў у сярэдзіне, і плаўная думка аб жарсці апаноўвала глузд. Піва. Нягож гэта піва так скалыхнула яго? І што ён тут робіць? Адкуль тыя рухі і слодыч ад іх? Міхалка не чуў анікога, толькі яе ды голас, каторы гучаў з-за снега. Дзеўка ўтрапёна пяяла пра княжацкі сад, пра салодкія грушы ды пра струны скураныя на гуслях. Голас шаптаў, што яна не жыве. І святло невыцерпна зыркае пераняло на хвілю зрок Міхалкі, а потым з’явіўся змрок… Ачомаўся хлопец у снежным сумёце, горнучы да сябе гурму чалавечых касцей – няйначай старых, быццам тыя, што пан іхны колісь з-пад валатоўкі дастаў. Паглянуў Міхалка навокал – чорна-белае поле, бо снег, хоць і моцны, не здолеў акрыць усёй чарнаты, і косткі паўсюль вытыркаюцца на паверхню. Мёртвы горад. Пералякаўся дзяцюк, утаропіўся перад сабою і каля блізкага чэрапа згледзіў медальён. Узяў яго асцярожна ды прачытаў ледзь прыкметныя словы: «Яна не жыве». Узножыў тады Міхалка і рушыў прэч з той мясціны. У сэрцы ляжала туга. Нячыста было на душы. Ні шэлега ў кішэні. У галаве толькі думка – трэба вяртацца дамоў… Хлапец закрычаў, што меў сілы, у несціханы снег: «Яна жыве!!!».

      Ніхто не наважваўся перарваць цішыню, што лягла ў хаце пасля заканчэння гісторыі. Шум за шыбкамі прыбраў СКАЧАТЬ