Імя грушы. Сяргей Балахонаў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Імя грушы - Сяргей Балахонаў страница 11

СКАЧАТЬ Вайніслаў увесь час перамагаў, гуляючы ў «Зюзю». І нейкія тры спадарычы з ваярскім імпэтам вырашылі перайграць Славачку ў той гульні. Зрэшты, якое дачыненне да божышча зімы Зюзі мелі завязаныя вочы, біццё адно аднаго паясамі і мусовае трыманне левае рукі да нізу ножкі стоўчыка, я сказаць тут не магу. Славу перамаглі. Ён быў мабыць стомлены. Мяне агортвала злаба. Вакол Славачкі завіхалася спадарыня Ірэна, а сам ён выяўна ўдыгаў за Камілаю. Мой жа мілы распускаў хвост перада мною. Спяваў падчас скокаў наруглівыя прыпевачкі. Я нават спужалася, што нехта выдаў мае небяспечныя сувязі з іншым мужчынам:

      Хадзіла котачка ў жыта,

      Чорная сцежачка ўбіта…

      Але вочы яго свяціліся замілаваннем і лагодаю. Я дакладна ведала, што мушу выбраць толькі яго і нікога іншага. Бо інакш усё скончылася б грандыёзным скандалам. А скандалу я страшылася, як чорт маскаля.

      Сталі высвятлць пáры. Дайшла чарга да Паўла. Спадарыня Цюндзявіцкая запяяла:

      Білася шаўчыха з шаўцом,

      Выбіла тры зубы чапцом…

      Павел паказаў на мяне і узяўся за пахвальбу:

      Высока арол ляцеў,

      Далі мне каго хацеў…

      Паводле правілаў я павінна была ўцякаць, выяўляць нязгоду, кпіць з гэнага дзядулечкі. То і пабегла я наўздзіў жвавенька, не забываючыся цвердзіць:

      За ракою сучка брэшыць,

      Мой дзедзька пяхотай чэшыць…

      Хацеў, дык спаймаў. А як жа ж? Ажаніліся. Павел да непрыстойнасці цалаваўся са мною, і я зусім праграчыла, як ля таткі з мамкай апынуўся Славачка. Быў ён абсалютова спакойны. Татка акурат даспяваў:

      Цярэшку бяда стала,

      З кім яго жана спала?

      Я імгненна пачырванела, як бурак. Аляксандраў, калі і прыкмеціў гэта, дык уважыў баржджэй за хвалю майго жадання да яго. Улесціўся, адным словам. Слава ж вагаўся з выбарам, і мамка зарызыкавла звярнуцца да грамады: «А мо’ спытаемо ў дзяўчат?». І вомільгам ля майго каханка апынулася гэтая нахабніца Ірэна Галавацкая з выкшталцоным, што праўда, спевам:

      У калодцы вады чэрпала,

      Упусціла туды зеркала,

      Упусціла скалыхнулася,

      Палюбіла не абмыхнулася…

      Вайніслаў збянтэжыўся з такога павароту, але не адмовіўся ад нявестухны, хаця і меў згодна з умовамі усе правы на падобны крок.

      На небі зорачка ясна,

      У суседа дзевачка красна.

      Божа мой, галоўка баліць,

      Як мне дзеўку тую злавіць…

      Злавіць было вельмі проста, бо спадарыня Ірэна нікуды не ўцякала, а сама павісла дзядулечку на шыю і палезла цалавацца. Я ледзьве адгаварыла сябе ад крыку. «Глядзі, якая цудоўная пáра, – прашаптаў мне ў вушка Павел. – А думалася ж, што яны не трываюць адно аднаго». Што яшчэ яму тамака думалася?

      Свята было ў самым розруху. Дудар наярваў вясёлыя мелодыі. Заставалася СКАЧАТЬ