Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік). Макс Шчур
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік) - Макс Шчур страница 18

СКАЧАТЬ сябе перад гасьцямі – ня ведаю… Як бы там ні было, замест Мялешкі ён убачыў у дзьвярах вас. He выключаю, што Галавач мог памерці ад нечаканасьці й жаху яшчэ да таго, як вашая куля трапіла яму ў галаву – даруйце за міжвольны калямбур…

      Бяляцкі зрабіў паўзу, зацягваючыся цыгарэтай. Паскевіч слухаў яго па-дзіцячы ўважліва, нібы той распавядаў яму казку.

      – Унізе ўсе таньчылі польку, і стрэлу ніхто не пачуў – апроч Мялешкі, што акурат падымаўся па лесьвіцы, і спадарычны Шашалевіч: тая сьцяліла гаспадару ложак на другім канцы калідору, у левым крыле, і выйшла паглядзець, што адбываецца. У кабінэце яна ўжо засьпела нашага хутканогага атлета Мялешку, усяго запэцканага крывёй – небарака кленчыў на каберцы, спрабуючы дапамагчы ахвяры, сам-насам зь нябожчыкам і кінутым вамі рэвальвэрам. Калі быць дакладным – не рэвальвэрам, а «Вальтэрам», прывезеным вамі з Эўропы. Гэтае відовішча страшэнна напалохала дзяўчыну, і яна стрымгалоў кінулася ў залю, каб абвясьціць усім, што Мялешка забіў Галавача. У тым, што ён быў да гэтага здольны, у яе не было ніякіх сумневаў: пасьля таго, як ён абышоўся зь ёю зусім не па-джэнтльмэнску, ён ператварыўся ў ейных вачох у найгоршага мярзотніка ў сьвеце.

      – Гэта ўсё можа й так, што я ведаю… – Паскевіч хаця і ўсьміхаўся, але паступова яму рабілася не да сьмеху. – Толькі дзе, па-вашаму, увесь гэты час быў я?

      – У кабінэце. Дзе ж вы маглі яшчэ быць? Ня думаю, што вы віселі на люстры пад стольлю – хутчэй за ўсё, вы схаваліся за фіранкай. Стоячы там, вы адчулі, што драўляная перагародка ў вас за сьпінаю паддаецца, а калі Мялешка выбег з кабінэту ўвасьлед за пакаёўкай, вы выйшлі тымі самымі дзьвярыма, празь якія ў пакой трапіў Галавач і пра існаваньне якіх Мялешка не падазраваў, іначай ён, пры ўсіх ягоных разумовых здольнасьцях, здагадаўся б туды зазірнуць…

      – Ну ў вас і фантазія, Бяляцкі… – роспачна заўважыў Паскевіч. – Ды не было мяне там…

      – Гэта вы сваёй бабулі расказвайце. Па лесьвіцы ў сьцяне вы спусьціліся на першы паверх і цераз кухню, дзе на той момант ужо нікога не было, спакойна выйшлі на двор, дзе, як вы кажаце, і «прабляваліся». Мясьціны былі вам цалкам незнаёмыя, і вы кінуліся бегчы абы куды, за вачыма, а неўзабаве апынуліся каля гэтага вось гатэлю. На наступны дзень вы не хацелі вяртацца да Мялешкі, бо баяліся трапіць пад увагу паліцыі, а замест гэтага вырашылі наведаць мяне, каб спраўдзіць, ці не пачалі вас шукаць.

      – А ўласна… дзе ў той вечар былі вы? – не прыдумаў лепшага пытаньня Паскевіч.

      – Я? – зьдзівіўся Бяляцкі. – Дома. Я на такія вечарыны не хаджу…

      – Тады не разумею, адкуль вы ўсё гэта ўзялі…

      – Усё гэта вы расказалі мне самі – вы, Мялешка, Шашалевіч… Ніводны з вас ня ўмее хлусіць. Акрамя таго, сёньня з раніцы я быў каля вілы і размаўляў зь лёкаямі – паводле іх, ніхто ў часе банкету праз галоўныя дзьверы не сыходзіў, пагатоў адразу ж пасьля забойства – паліцыя адпусьціла гасьцей толькі праз гадзіну, прычым СКАЧАТЬ