Джульета і экстрасэнс (зборнік). Таццяна Мушынская
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Джульета і экстрасэнс (зборнік) - Таццяна Мушынская страница 13

СКАЧАТЬ былі нечым ахвяраваць, каб ім было лягчэй і весялей жыць. Чамусьці раней увесь час ахвяраваць мусіла я…»

      Надзі не хацелася, каб іх размова закончылася тэмай яе асабістага жыцця. І яна спытала:

      – Алег, скажы: а на цябе часам не «наязджаюць»? У сувязі з бізнесам толькі пра гэта гавораць і пішуць…

      – А чаму ж не! – скептычна ўсміхнуўся ён. – I на мяне «наязджалі», але толькі і я «наехаць» магу! – У ягоным твары з’явілася нешта нядобрае. – Галоўнае, сувязі трэба мець, з уплывовымі людзьмі кантакты мець. З любой бяды выцягнуць!

      – Можа, ты, новы беларус, і з крыміналам сяброўства водзіш?

      – Жанчына, ты замнога хочаш ведаць! – ухіліўся ад адказу Алег. – З крымінальнікамі, можа, і не важдаемся. Але не такія далікатныя і цнатлівыя, як так званая інтэлігенцыя! То націск не там зробіш, то пінжак не таго колеру апранеш!

      – Раней ты сябе да інтэлігенцыі адносіў…

      – Цяпер мяне ніхто пад гэтыя сцягі не зацягне. Я быў жабраком, а цяпер не хачу і не буду. А хто не ўмее прыстасавацца да новых умоў жыцця, таму застаюцца толькі ўзвышаныя прынцыпы ды размовы пра духоўнасць! XIX стагоддзе даўно мінула, ужо XX скончылася, а вы ўсё тыя ж казкі пра духоўнасць расказваеце!

      – Я ж табе не пярэчу! Жыві, як хочаш…

      – Мне яшчэ са школы такія размовы абрыдлі. Ідзіце вы да д’ябла з вашай духоўнасцю!

      «Напэўна, ты шмат аддаў бы за тое, каб Светка за тваёй спінай не круціла амуры з тваімі падначаленымі, а яны не смяяліся цішком са свайго шэфа. Вось табе і духоўнасць…» – думала Надзя. Але як гэта скажаш уголас? Яму млосна, вось ён і злуе на ўвесь свет.

      – Алег, чаго ты так разышоўся?

      – Мне Сашу шкада! Будзеце яго казкамі пра высокую духоўнасць да дваццаці гадоў карміць. І вырасце яшчэ адзін чалавек, непрыстасаваны да жыцця!

      Тут Надзя не вытрымала:

      – Бачыш, які клапатлівы бацька! Калі Алесь хварэў, і я бегала па горадзе, шукала патрэбныя лекі і патрэбных дактароў, мне дапамаглі староннія людзі, а не ты! Табе ён чужы… Так і сказаць трэба!

      – Магла б патэлефанаваць і сказаць, што захварэў!

      – Калі сын табе не надта патрэбны, дый ты не ведаеш яго, – што яму цікава, што хвалюе, – як ты можаш вызначыць для яго будучыню? – паціснула плячыма Надзя.

      Алегу, відаць, ужо надакучыла гаворка:

      – Хіба жанчыну ў чым-небудзь пераканаеш?

      Частка сёмая

      Музыка ліпеня

      Былы муж быў водгуллем таго жыцця, да якога Надзя наўрад ці калі-небудзь вернецца. Маэстра быў яе цяперашнім жыццём. Яна не магла размаўляць з ім так, як размаўляла з іншымі маладымі людзьмі, якія відавочна мелі да яе сімпатыі,– часам рашуча, часам з’едліва, а то і не дужа ветліва. Бо там была ўпэўнена: нікуды не дзенуцца, стрываюць! А не стрываюць – і не трэба. Але тое, што можна было з іншымі, з ім аказвалася немагчымым. Не дазвалялі ягоны голас і ягоная музыка.

      Не так даўно ён прынёс Надзі дыскі з уласнымі сачыненнямі. Калі па шчырасці, спачатку яна СКАЧАТЬ