Млечны Шлях. Кузьма Чорны
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Млечны Шлях - Кузьма Чорны страница 6

Название: Млечны Шлях

Автор: Кузьма Чорны

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: Литература 20 века

Серия:

isbn: 978-985-02-1091-3

isbn:

СКАЧАТЬ сядзела каля гэтай нябожчыцы ў галавах і глядзела на чатырох, што ўвайшлі ў хату. Позірк яе быў спакойны і ўраўнаважаны, ён як бы гаварыў: няхай вас увойдзе сюды хоць сто чатыры, нічога на свеце ад гэтага не зменіцца. Валасы на яе галаве былі густыя і цемнаватыя, лоб высокі, выпраўка бадзёрая, і ў вачах веданне нейкага вялікага сэнсу. І гэтая была ў сіняй паркалёвай спадніцы і ў самаробным кафтаніку з ваўняных нітак, толькі ўжо вішнёвага колеру. Твар у гэтай быў як вытачаны, з пэўнымі цвёрдымі рысамі, і ў сціснутых губах вызначалася адлюстраванне таго, што хутка ўжо тут усталюецца натура. Адна рыса ішла цераз увесь твар і перакрывала сабою ўсё: як бы ўсё гэтай дзяўчынцы здавалася звыклым і нічога дзіўнага нідзе. На свеце няма з чаго дзівіцца, бо ўсё такое, якое яно ёсць.

      З другога канца тапчана стаяў на каленях на зямлі той, з адкінутымі назад валасамі, і, схіліўшы галаву, трымаў лоб на канцы тапчана, каля ног мёртвай дзяўчынкі. Тое, што ўвайшлі ў хату і стукалі нагамі, не падняло яго з калень. Ён і не зварухнуўся. Не зварухнулася і дзяўчынка, што сядзела ў галавах нябожчыцы. Той, што рабіў у сенцах труну, на пальчыках падышоў да ўкленчанага чалавека і далікатна паклаў яму руку на галаву. Ён як бы гладзіў яго па галаве. Ціха ён сказаў:

      – Труна гатова.

      Чалавек падняўся з калень і ўтрапёным позіркам азірнуўся. Невядомыя прышэльцы стаялі ля парога і маўчалі. Тоўсты, у кажуху, першы абазваўся:

      – Мы прыйшлі па чыгуны.

      Чалавек перасмыкнуў сціснутымі губамі і сказаў да дзяўчыны:

      – Ганна, дай людзям чыгуны.

      Пакуль Ганна даставала з-пад печы два вялікія чыгуны, ён паглядзеў у твар кожнаму і роўным тонам сказаў да ўсіх:

      – Калі вы, або каторы з вас напроці ночы не пойдзе ў дарогу або яшчэ і заўтра будзе тут адпачываць ці як там яму выйдзе, то можа хто з вас, браткі, памог бы мне пахаваць яе. Выкапаць яму трэба, занесці і зрабіць што трэба.

      – Вы ж тут удвух, – абазваўся тоўсты.

      Як толькі ён так сказаў, той, што рабіў труну, зірнуў на яго з маўклівым дакорам, і ён, з выглядам абвінавачанага, спусціў доле вочы. Вельмі ж відно было ў гэты момант, якая гэта добрая, мяккая, лагодная натура. Выгляд у яго стаў адразу такі, што яму ўжо як бы і не патрэбна стала чужая дапамога. Ён маўчаў і беспарадна як бы чагосьці шукаў вачыма ў пустых кутох.

      Тады абазваўся ў чырвонаармейскай зношанай адзежы. Ён сказаў:

      – Я памагу, толькі раней каб мяса прычакаць і хоць колькі разоў укусіць. Я не вытрымаю з голаду. Мае зубы могуць цяпер раструшчыць камень.

      Ледзьве ён паспеў сказаць палову гэтай фразы, як шпарка выткнуўся паперад той самы старэйшы, у якога халодная абыякавасць і безнадзейнасць, здавалася, навекі асталяваліся на твары. Ён паволі перасмыкнуў губамі і нейкай адной рысай у сябе паміж вачэй і з жудасным акцэнтам сказаў шпарка, быццам баючыся, што яго не захочуць слухаць:

      – Я пайду памагаць.

      І ў той жа момант плечы СКАЧАТЬ