Нічые (зборнік). Андрэй Федарэнка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Нічые (зборнік) - Андрэй Федарэнка страница 28

СКАЧАТЬ і ночы, была перапоўнена народам. Цяпер чакалі грозаўцаў, бачылі ўжо калону, чулі «марсэльезу», многія падпявалі – не ў лад, некаторыя яшчэ і цяпер, калі Чайка спешваўся ля штабнога ганка, запознена цягнулі «ніхаай нас сустрэээнуць…» Іншыя гарлапанілі радасна, заразіўшыся тым самым, што і грозаўцы, узбуджэннем:

      – Чайка, хлопцы! – нібы таксама першы раз кампалка ўбачылі.

      – Гурааа! – і падкідвалі ўгору шапкі і фуражкі; назад лавілі не ўсе – галаўныя ўборы шлэпаліся ў брудную кашу пад ногі.

      Даніла, ведучы ў повадзе кабылу, паехаў «да кватэры». Чайка забег у штаб.

      У калідоры сутыкнуўся з Мірановічам, які выходзіў паглядзець на грозаўцаў.

      – Жыве Беларусь! – паціскаючы Чайку руку, насмешліва павітаўся начальнік «контрвыведу». Гэта быў малады, статны, зеленавокапрыгожы, дагледжаны шляхцюк, да якога адзінокі Чайка прывязаўся больш чым да каго ў брыгадзе. Іх лічылі сябрамі. Вечна на лёгкім падпітку, разумны і з’едлівы, галоўны контрразведчык ні разу за жыццё, Чайку здавалася, не сказаў сур’ёзнага слова, і гэта таксама як бы радніла іх, стварала паміж імі тую сувязь, што бывае паміж акторамі, вымушанымі іграць у адным спектаклі.

      Акрамя Чайкі, наўрад ці хто больш Мірановіча любіў, хоць і баяліся, гэта так. Была ў яго адна забаўка: выводзіць у лясок за Семежава палонных чырвонаармейцаў і «адпускаць» (потым знаходзілі непрыхаваныя трупы «адпушчаных»); «і гэты ўцёк, – і як яны так спрытна ўцякаць налаўчыліся?» – са смехам расказваў потым, Чайка сам чуў. Паміж сабой ніколі яны такой тэмы не закраналі, і нявінназеленавокі забойца, канечне, адзначаў у Чайку яшчэ і гэта – уменне не пераступаць мяжы.

      – Дык жыве Беларусь? – пасміхнуўшыся, спытаў Мірановіч, які выдатна ведаў любоў кампалка да падобных атрыбутаў і рэдка не скарыстоўваў магчымасці лішні раз падкалоць.

      – Жыве, жыве, – адказаў кісла Чайка. – Там недзе гэты… як яго, Мірончык. Сарваўся я з ім трохі… Далажыў ён?

      – Далажыў. Сядзіць у каталажцы. Што гэта ты на яго палкана спусціў? Ён во хлопец. Мы з ім пры Балаховічы ў Тураве жыдоў патрашылі…

      – Дык што – можа, выпусці яго?

      – А сам не хочаш?

      Чайка крутнуў галавою – не хачу. Павярнуўся ісці, Мірановіч прытрымаў яго.

      – Можа, гарбаткі? Ці па сто? – паляпаў па біклажцы на рамяні.

      – Мне цяпер хоць па дзвесце…

      Зайшлі ў той самы клас, дзе з раніцы Жаўрыд са штабам прымаў веставых. Два афіцэры, стоячы каля акна, глядзелі на плошчу і спрачаліся аб нечым, штосьці адзін аднаму даказвалі… Убачыўшы старшых камандзіраў, разам змоўклі, казырнулі і паспешліва выйшлі, ціха прычыніўшы за сабою дзверы.

      – Дзе два беларусы, там абавязкова тры партыі, – сказаў Мірановіч. Адчапіў ад рамяня біклагу. – Табе ў накрыўку?

      – Мне так.

      Адпіў пару добрых глыткоў (каньяк, дзе яны яго дастаюць толькі?).

      – Не многа? – спытаў, вяртаючы біклажку.

      – Ды пі, шчасце такое…

      Чайка СКАЧАТЬ