Нічые (зборнік). Андрэй Федарэнка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Нічые (зборнік) - Андрэй Федарэнка страница 15

СКАЧАТЬ Пракулевіч пагаджаўся, каб увесь «супраціў» бальшавікам абмежаваць стварэннем і дэманстрацыяй беларускіх міліцэйскіх атрадаў у Слуцку), калі амаль змірыліся з тым, што ў лепшым выпадку яны сваім вайсковым аддзелам адродзяць, як Фенікса з попелу, тую самую клятую і імі, незалежнікамі, і тутэйшым людам Дабраахвотніцкую Народную Армію Балаховіча «пад патранажам Савінкава», і тады ў іх – нуль шанцаў на падтрымку, аніякае надзеі на афіцыйнае прызнанне іх кім бы там ні было, – тады і падняўся з першага раду і выйшаў сюды, да прэзідыума, малады высокі чалавек у чорным франтаватым паліто і з модным белым шалікам на шыі. Можна было падумаць, што гэта якісь замежны госць вырашыў ні з таго ні з сяго зрабіць візіт з’езду, і прэцца зараз на сцэну… але дэлегаты – людзі спрактыкаваныя, шыкоўным палітонам падмануць іх было цяжка, дужа выдавала маладога чалавека і касалапая «кавалерыйская» хада, і сама пастава яго, чалавека ваеннага, прывычнага да выпраўкі і дысцыпліны. Не міргаючы, ён уперыў вочы ў зал, ўжо адной сур’ёзнасцю, суровасцю на твары ўсяляючы ў дэлегатах павагу да сябе – маладога, дужага, упэўненага, – паказваючы, што збіць яго з панталыку, а тым больш запалохаць чымнебудзь цяжка. Упёрся магутнымі кулакамі ў абцягнуты кумачом стол, счакаў, пакуль настане цішыня. Цвёрдым голасам прамовіў:

      – Я, Паўла Жаўрыд, урадам Беларускай Народнай Рэспублікі прызначаны камісарам на ўсю Случчыну – вось мой мандат, – выцягнуў з кішэні паперчыну. – Улада тут належыць толькі кіраўніцтву БНР у асобе Найвышэйшай Рады, і я, як упаўнаважаны яе, не дапушчу тут якіх бы там ні было атрадаў прадстаўніка «единой и неделимой» Савінкава, палітычнага трупа Балаховіча, жулікаспекулянта на беларускім пытанні Алексюка і іншай навалачы!

      Не верачы сваім вушам, яны, жменька незалежнікаў, услухоўваліся ў мёртвапачцівую цішыню, якая раптам запанавала ў зале. Рэзкія, непамыснасмелыя словы Жаўрыда падалі ў гэтую цішыню – кожнае як удар малатка аб брусок медзі.

      Апамяталіся, самі цяпер разгубленыя і спалоханыя, балахоўцы: «Адкуль ён узяўся?!» «Хто даў слова?!» «Няма ў рэгламенце!» Але на іх цыкнулі і ззаду, і з бакоў (а раз’ятранага доктара Паўлюкевіча, заламаўшы яму рукі, проста выставілі за дзверы, «на ўсялякі выпадак, бо чалавека паслухаць не дасць!»).

      – Прапаную неадкладна прыняць рэзалюцыю аб мабілізацыі, – тым часам біў у медзь малаток, – а таксама аб нашых адносінах да Саветаў і да Польшчы. Пры складанні гэтай рэзалюцыі абавязкова прыняць пад увагу, што нават калі мясцовыя сялянскія сілы і будуць нязначнымі для перамогі над бальшавікамі, дык у кожным разе пачатая беларускімі масамі барацьба пакажа народам усяго свету, што беларускі народ прачнуўся і змагаецца за сваю незалежнасць!

      І далей, тэатральным, эфектным (хутчэй за ўсё загадзя прадуманым) рухам імператара Пятра, які тыцнуў пальцам у непралазную твань і дэклараваў, што на гэтым месцы будзе закладзены горад, закончыў, як шабляю секануў:

      – Тут будуць сфармаваны СКАЧАТЬ