Нічые (зборнік). Андрэй Федарэнка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Нічые (зборнік) - Андрэй Федарэнка страница 14

СКАЧАТЬ Давайце называць самую высокую цану. У нашым выпадку гэта просты, натуральны, зразумелы і разам з тым святы лозунг – вызваленне ўсёй Беларусі ад любога чужаземнага захопніка і ад сваіх прыблудаў…» Ім не верылі. Іх выступленні засвіствалі, заглушвалі тупатам ног. Дэлегаты, падбухтораныя запісачкамі, якія падкідвалі ім прыхільнікі Балаховіча і палякаў (польскае войска яшчэ не пакінула Слуцк, прадстаўнікі іхніх органаў прысутнічалі на з’ездзе, ход яго цалкам іх задавальняў, што, праўда, не перашкодзіла ім адразу ж, проста тут, у зале, на ўсіхных вачах арыштаваць аднаго з выступоўцаўнезалежнікаў, Марка Асвяцымскага, у нявінным выказванні якога, – «нам, беларусам, усё адно з каго выбіраць: што з чорта, што з д’ябла, што з сатаны!», – палякам чамусьці ўбачылася паралель паміж імі, непераможнымі ў баях і высокароднашляхецкасправядлівымі ў міры жаўнерамі «Жэчы Паспалітае» і бальшавікамі – «гэтым тупым, труслівым, жорсткім быдлам»; пазней, дзякуючы зноўтакі Жаўрыду, беднага Асвяцымскага ледзь удалося ўратаваць ад расстрэлу, і пражыве ён яшчэ аж васемнаццаць гадоў, пакуль не будзе расстраляны ўжо бальшавікамі, і ўжо аніяк не зможа памагчы яму Жаўрыд, бо ў гэты час сам будзе паміраць у адным з паўночных канцлагераў…), – дэлегаты крычалі, самі не разумеючы што: «Якая яшчэ Беларусь?!», «Досыць, наслухаліся!», «Далоў бальшавіцкі прэзідыум!»

      Бальшыню ў зале складалі сялянскія сыны, якія паспелі паслужыць у чырвоных і паспытаць, што гэта за мёд, бацькі якіх на свае вочы пераканаліся, што за шчасце польскія «рэквізіцыі» і бальшавіцкія «харчнарыхтоўкі», – дэлегаты, якія ненавідзелі «камунякаў» (як, зрэшты, і «пшэкаў») лютай нянавісцю і гатовыя былі рынуцца ў бой хоць цяпер, проста з гэтай залі, з голымі рукамі, – ды нават не ад нянавісці, а зза таго толькі, каб змыць з сябе таўро «дэзерцір», саромнае, несправядлівае таўро, бо ніякімі дэзерцірамі, што значыць здраднікамі, яны сябе не лічылі, ды і на самой справе не былі імі, а проста хацелі ведаць, за якую трасцу, за каго яны павінны складаць свае галовы?

      Гэта была цёмная стыхійная маса. Многія з іх нават чуць не чулі, што ёсць нейкі «урад» нейкай «беларускай рэспублікі» (мінскіх Кнорына з Чарвяковыммарыянеткаю ніхто за людзей не ўспрымаў), а калі й чулі, не верылі гэтаму, не маглі ўспрымаць гэта ўсур’ёз. Атрымлівалася, ён, гэты «урад», сядзеў невядома дзе, як мыш пад венікам, і не заяўляў аб сабе ані піскам.

      Яны ведалі тры рэальныя сілы: палякі, саветы і БулакБалаховіч. Першыя і другія, само сабою, адпадаюць, застаецца трэці. Дарма, што «бацька», пашкамутаны пад Мозырам бальшавікамі, ужо не той, дарма, што пагадзіўся на інтэрніраванне сваёй арміі палякамі – не такі гэта чалавек, каб скласці пакорліва лапкі: вунь, і сам раз’яждае, дзе хоча, і атрадамі яго забітанашпігавана ўсё Палессе.

      Выдатна ведалі пра гэтыя настроі і самі «балахоўцы». Адчуваючы сваю моц, не сумняваючыся ў сваёй хуткай перамозе на з’ездзе, яны паглядалі на кучку незалежнікаў паблажліва, амаль са шкадаваннем, як дарослыя на дзяцей – што ж, пагуляйце СКАЧАТЬ