На заснежаны востраў. Анка Упала
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу На заснежаны востраў - Анка Упала страница 2

СКАЧАТЬ Яны пара, абое паспелі павучыцца па некалькі гадоў у шведскай гімназіі, ім абаім каля дваццаці гадоў. Цяпер у гэткіх жа групах, як Мацільдзіна, яны дабіраюць балы па курсе сярэдняй школы.

      Эвеліна паходзіць з Татарстана, у межах агульнага курса яна вучыцца на так званай “лініі” фатаграфіі. У школе ўсе яе ведаюць па зялёных валасах.

      Фіруз прабавіў дзяцінства ў Маскве, а пра паходжанне сваё маўчыць. Ён збіраецца быць айцішнікам, дапамог мне “крэкнуць” софт на маім нэтбуку. Цяпер тэкставы рэдактар не зможа ганьбіць мяне чырвонай палоскай з патрабаваннем яго зарэгістраваць.

      Фіруз саромеецца свайго імя і хацеў бы яго змяніць.

      – А якое ты хацеў бы імя? – пытаецца Эвеліна. – Мне тваё падабаецца!

      Фіруз не кажа якое. Мне чамусьці здаецца, што вытанчанаму Фірузу пасавала б французскае імя. Але мяркую, ён хоча шведскае.

      Я спытала ў Эвеліны, як доўга ў яе былі цяжкасці з гаварэннем па-шведску і разуменнем мовы. Яна адказала: “Першыя тры гады”, – і дадала, што дагэтуль кепска разумее гаворку шведскіх адналетак, перасыпаную слэнгам, з якой і я, вядома, не даю рады. Відаць, я яшчэ няблага трымаюся, з улікам таго, што досведу гаварэння не маю амаль ніякага.

      6

      Стаіць пагода, адно што ля вады гуляе моцны вецер. Паводле прагнозу надвор’я – плюс дваццаць тры градусы, але на сонцы адчуваецца ўсе дваццаць восем. Сонца такое яркае, што стамляюцца вочы.

      У пажонднай кампаніі дзвюх дзікіх качак на прычале насупраць школы я, што апантаная, вучу па тэлефонным дадатку новыя словы, бо адчуваю моцную патрэбу як найхутчэй перайсці ў шведскай мове з дурніц у разумніцы.

      Усе дні, што я тут, бераг быў даволі бязлюдны, а тут раптам заўважаю – ідзе пара гадоў сямідзесяці. Відаць, выйшлі з адной з віл перад школай. Ён – у белым купальным халаце. Я пазіраю на іх і вітаюся, бо, прынамсі, у школе прынята вітацца. Але мужчына з падазрэннем свідруе мяне позіркам. Прычал шырокі, я сяджу на ім злева, а тыя людзі моўчкі кіруюцца направа, туды, дзе стаяць два сталы з лавамі. Тым не менш сходы ў ваду – з майго боку. Дзявацца няма куды, распрануўшыся воддаль, у ваду яны спускаюцца каля мяне.

      Нічога мне не вымаўлялі, але я не ведала, куды падзецца ад няёмкасці. Тут паўсюль на прычалах напісана “прыватны”, але на гэтым я прачытала слова, якое значыць “агульны”. Мацільда, у якой я пыталася пра гэты подпіс, сказала, што там можна сядзець, калі так напісана, але я ўсё адно не была ўпэўненая. І не дарэмна. Перад сыходам паглядзела на шыльду – там яшчэ напісанае слова “ej”, якога я не ведала. Гляджу ў слоўніку – гэта адзін з варыянтаў адмоўнай часціцы. Значыцца, на шыльдзе напісана “Не агульны”.

      Яблычны горад – мястэчка, дзе ў маляўнічых вілах з прыгожымі садамі і прысядзібнымі дзялянкамі збольшага жывуць заможныя людзі сталага веку. Апроч нашай “народнай школы” для дарослых, ёсць яшчэ крутая гімназія з інтэрнатам. Дзеці з гімназіі носяць уніформу і маюць рэкламны выгляд, учора міма мяне праехаў СКАЧАТЬ