Саламея. Оскар Ўайлд
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Саламея - Оскар Ўайлд страница 5

СКАЧАТЬ жонка тэтрарха

      САЛАМЕЯ*, дачка Ірадыяды

      Рабыні Саламеі

      Сцэна ўяўляе вялікую галерэю ў палацы Ірада, якая выходзіць у бяседную залу. Салдаты абаперліся на край балкона. Справа – вялізная лесвіца.

      Злева, у глыбіні сцэны, – стары калодзеж са сценкамі з пазелянелае бронзы. Свеціць поўня.

      МАЛАДЫ СІРЫЕЦ. Якая прыгожая сёння царэўна Саламея!

      ПАЖ ІРАДЫЯДЫ. Зірніце на поўню. Якая яна дзіўная… Яна нібы твар жанчыны, што ўстала з магілы і шукае мёртвых.

      МАЛАДЫ СІРЫЕЦ. Вельмі дзіўная. Яна нібы маленькая царэўна, ахутаная жоўтым флёрам. Яе срэбныя ногі падобныя да белых галубкоў. Яна быццам танчыць.

      ПАЖ ІРАДЫЯДЫ. Яна як мёртвая жанчына. Яна рухаецца так павольна…

      З бяседнай залы чуецца гоман.

      ПЕРШЫ САЛДАТ. Які вэрхал! Што за дзікія звяры там выюць?

      ДРУГІ САЛДАТ. Габрэі. Яны заўжды так. Спрачаюцца пра сваю веру.

      ПЕРШЫ САЛДАТ. Нашто яны пра яе спрачаюцца?

      ДРУГІ САЛДАТ. Не ведаю. Яны заўсёды так робяць… Фарысеі, напрыклад, сцвярджаюць, што анёлы ёсць, а садукеі* кажуць, што анёлаў няма.

      ПЕРШЫ САЛДАТ. Мне здаецца, вельмі бязглузда пра такое спрачацца.

      МАЛАДЫ СІРЫЕЦ. Якая прыгожая сёння царэўна Саламея!

      ПАЖ ІРАДЫЯДЫ. Ты ўвесь час глядзіш на яе. Ты глядзіш на яе занадта часта. Не трэба так глядзець на людзей. Гэта можа дрэнна скончыцца.

      МАЛАДЫ СІРЫЕЦ. Яна вельмі прыгожая сёння.

      ПЕРШЫ САЛДАТ. У тэтрарха змрочны твар.

      ДРУГІ САЛДАТ. Так, змрочны.

      ПЕРШЫ САЛДАТ. Ён на штосьці глядзіць.

      ДРУГІ САЛДАТ. Ён на кагосьці глядзіць.

      ПЕРШЫ САЛДАТ. На каго?

      ДРУГІ САЛДАТ. Не ведаю.

      МАЛАДЫ СІРЫЕЦ. Якая царэўна бледная! Ніколі не бачыў яе такою бледнай! Яна падобная да адбітку белай ружы ў срэбным люстры.

      ПАЖ ІРАДЫЯДЫ. Не трэба глядзець на яе. Ты пазіраеш на яе занадта часта!

      ПЕРШЫ САЛДАТ. Ірадыяда налівае пітво тэтрарху.

      КАПАДАКІЕЦ. Гэта царыца Ірадыяда вунь там, у чорнай мітры з безліччу перлінаў, з валасамі, што адліваюць сінечаю?

      ПЕРШЫ САЛДАТ. Так, гэта Ірадыяда. Жонка тэтрарха.

      ДРУГІ САЛДАТ. Тэтрарх надта любіць віно. Ён апантаны вінамі трох гатункаў. Першы – з Самафракійскай выспы, гэтае віно пурпуровае, як мантыя кесара.

      КАПАДАКІЕЦ. Ніколі не бачыў кесара.

      ДРУГІ САЛДАТ. Другі гатунак – з аднаго кіпрскага горада, гэтае віно жоўтае, нібы з золата.

      КАПАДАКІЕЦ. Вельмі люблю золата.

      ДРУГІ САЛДАТ. А трэці гатунак – віно сіцылійскае. Яно чырвонае, нібы кроў.

      НУБІЕЦ. Багі маёй краіны вельмі любяць кроў. Двойчы на год мы прыносім ім у ахвяру юнакоў і цнатлівых дзяўчат, пяцьдзясят юнакоў і пяцьдзясят дзяўчат. Але гэтага, здаецца, мала, бо багі вельмі жорсткія да нас.

      КАПАДАКІЕЦ. У маёй краіне цяпер няма багоў, рымляне выгналі іх. Некаторыя кажуць, што яны схаваліся ў гарах, але я не веру. Я сам прабавіў СКАЧАТЬ