Мінакі. Аляксей Талстоў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мінакі - Аляксей Талстоў страница 5

СКАЧАТЬ перамагае шэрае сьвятло і адразу робіцца лягчэй і прыемней. І гадзіньнік у ніжнім куточку экрана не выклікае насьцярожанасьці ды спакойна гоніць свае маленькія адрэзачкі далей у адвечнае “усё будзе крута!” Іншыя варыянты і не прымаюцца. Вусны варухнуліся і – ура. Яна адпіла гарбаты. Зраніцы гарбата заўжды мусіць быць сьвежай і крыху мацнейшай, чым звычайна. Гэта была адна з умоваў таго, што дзень будзе добрым, канечне, разам з сотнямі іншых умоваў ды ўмовачак, якія таксама займаюць свае, няхай часам і зусім нязначныя месцы ў жыцьці сапраўднага чалавека.

      САПРАЎДНАГА!!!

      Яна падняла напалову пусты кубак, босыя ногі крануліся дывана і зрабілі некалькі крокаў. Хо пасунула фіранку і зрабіла яшчэ адзін глыток. Паглядзела ў акно. “Так, сапраўды. Вось і восень”, – зь лёгкім, разбаўленым усьмешкаю сумам адзначыла сама сабе. Але восень яна таксама любіла. Любіла лісьце і адлюстраваньне дрэваў у лужынах. Котак, лёгкі шалік і мяккасьць жоўтых паркаў пад падэшвамі кедаў. Канечне, больш за ўсё гэта нагадвала гульню, але часам Хо выдатна гэта бачыла і добраахвотна згаджалася з расстаноўкай сілаў на шахматнай дошцы. Спрашчаць насамрэч было куды прасьцей. Ды аніякай адказнасьці, аніякіх прэтэнзіяў да сябе, акрамя тых, зь якімі зусім няцяжка змагацца, нават карысна для падтрыманьня жыцьцёвага тонусу ды лёгкага напружаньня. У рэшце рэшт, усе любяць, каб было цікавей. Як мага больш цікавей!! Слушныя думкі – гэта галоўнае. Вельмі важна своечасова падкінуць іх у гэтую грубку. Падумала пра тое, што нявызначанасьць паступова зьнікае, зусім як тая гарбата. І розум зноўку ў форме, гатовы для нармальнай працы і новых подзьвігаў…

      …НАРОДА!

      Ну вось і добра. Так куды лепей. Было б з-за чаго напружвацца. Фіранка ізноўку вярнулася на сваё месца, ды пальцы пацягнуліся, каб у чарговы раз паставіць трэк спачатку. Вось так.

      А можна яшчэ паднапружыцца трошку, каб ня так ужо безгустоўна было. Напружыцца ды зламіць нагу. Галоўнае, каб усё прыгожа атрымалася, каб пасьля фоткі ўдалыя і ўсё такое. Лепей у двух месцах. Ды па краёх перчыкам чорненькім пасыпаць. Але ня есьці! Ні ў якім разе! Гэта ўсё ж такі мастацтва. Жыцьцё як адзін вялізны мастацкі твор, шкада толькі, наскрозь сьмяротны.

      Усё ж файна. Так? Як ты? Нармальна?.. Ну й добра. Для хваляваньняў няма ніводнай прычыны. Хо часам падабалася крыху падзагнацца, ды пазмагацца з загонамі. Нічога ж дрэннага ў гэтым няма. Натуральна, што яна не ўзіралася ў гэтыя свае звычкі, сама была толькі чалавекам, аб’ектам, створаным уласнымі ж рукамі. Такое вось незаўважнае для сябе, ціхае ды крыху дзіцячае падваеньне асобы. Але гэтак у кожнага. Што тут такога незвычайнага? Што кепскага? Усе глядзяць на сябе ў люстэрка ды знаходзяць там некага яшчэ. Можна ж сабе дазволіць яшчэ нешта прыемнае, акрамя самой сябе? Натуральна, заўжды ёсьць штосьці звонку, тое, што неяк адрозьніваецца ад таго, што ўнутры. Але навошта Хо разважаць над усім гэтым? Канечне, у адказ можна было толькі хмыкнуць ды “оойооойоооойо”… ці штосьці такога кшталту. А на скрайні выпадак – паказаць язык і ўсьміхнуцца СКАЧАТЬ