Мінакі. Аляксей Талстоў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мінакі - Аляксей Талстоў страница 4

СКАЧАТЬ з марнай надзеяй вярнуць лепшыя гады свайго юнацтва. Толькі ім усім не стае сілаў прызнаць, што нічога на самой справе ня вернеш, што кіно назад не пракручваецца і іншага сэансу ня будзе. За тытрамі адразу надыдзе сьмерць рэжысэра і выканаўцы ўсіх галоўных роляў. Усе атрымліваюць толькі тое, што могуць атрымаць, нічога больш нікому ня сьвеціць.

      Пра гэта Вася зараз ня думаў, яго цалкам захапляла восень, сьвежасьць мокрых вуліц, сонца.

      Ды яшчэ нейкая лёгкасьць і неабавязанасьць, дурное, шалёнае адчуваньне свабоды, што мяжуе з пакінутасьцю. Вочы беглі па зямлі, ахайна схаванай пад роўнай пліткай. Усё дзеля камфорту чалавека, найвышэйшай каштоўнасьці гэтага дзіўнага сьвету.

      Дыгітальнасьць.

      Раззлаваны натоўп гнаў іх прэч ад цэнтральных пляцаў. Акрываўленая разьдзертая вопратка, зьбітыя ногі. Наўздагон несьліся праклёны, брудная лаянка ды атручаныя дроцікі.

      Іх заганялі ў глухія завулкі ды білі нажамі. Мужчынаў гвалцілі ды білі нагамі ў твар, пакуль ад яго не заставалася адно крывавае месіва.

      Жанчын прымушалі нараджаць…

      Тых, хто падаў, заколвалі віламі ці перабівалі ім сякерамі шыі…

      Аналагавыя недарэчнасьці, сэпэршоў, бі-бі. Іх гналі прэч з наседжаных месцаў, гналі, як шкодных ды небясьпечных плюшавых сябручкоў…

      Залаты век талерантнасьці…

      У імя.

      Але цалкам верагодна, што такое апісаньне не адпавядала рэчаіснасьці. Канечне, хутчэй за ўсё гэта толькі сухая трактоўка першага ўражаньня, пазбаўленая якіх бы там ні было спробаў пакорпацца ў сапраўднай сутнасьці чалавека, зазірнуць у глыбіню сэрца, якое не заўжды бывае такім непаўнаводным. Але правілы ёсьць правілы. Ды і часу ж няма. Ні часу, ні жаданьня асаблівага. Зазвычай усё менавіта так, і аб’ектыўнасьць у чарговы раз перамагае. А насамрэч пацан жа быў зусім не такі. Нават поўная супрацьлегласьць. Зусім іншыя характарыстыкі ў галаве… некага яшчэ. Каму судзіць? Каму верыць? Канечне…

      Адчыненая фортка напаўняла пакой сьвежасьцю. Ахайна прыбраны ложак, чыстыя шпалеры і лёгкая пара над кубкам ранішняй гарбаты. А можа і вечаровай. Адно, чаго не ставала, – гэта разабрацца з часам і пачаць нарэшце фільтраваць думкі… думкі… думкі. А так пакою патрэбна толькі сьвежае паветра, ну, і яшчэ, можа, некалькі гукаў. Падумала – і падышла, і націснула пімпачку на калёнцы, і закінула ў плэйліст тэчку. “Менавіта тое, што сёньня мне найбольш адпавядае”, – так і ёсьць, галоўнае – граматна адзначыць пункт старту. І, спакойна набіраючы хуткасьць, не панікаваць і слухаць дынамік. І яшчэ не забываць трымаць у полі зроку зямлю, бо рызыкаваць вяртаньнем – ніколі не было праяваю добрага густу. Але ўсё гэта – толькі развагі пра абстракцыі. Пра ўлюбёную вытанчанасьць ды ўзьнёсласьць. Яна выдатна разумела, што грунтуе сваё жыцьцё на дэталях, на маленькіх фрагмэнтах, на чымсьці канкрэтным, што само па сабе толькі частка агульнай карцінкі. СКАЧАТЬ