Мінакі. Аляксей Талстоў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мінакі - Аляксей Талстоў страница 10

СКАЧАТЬ з пытаньнямі ў адпаведнасьці зь іх паступленьнем. Вырашаць ды разумець. Мільёны людзей выходзяць штодня на вуліцы гэтага горада, і паспрабуй вырашы, хто зь іх фантазія, а хто не. Ды і што ўвогуле азначае гэты крытэр. Няўжо гэта паказьнік вартасьці? Маўляў, гэта – станоўча, а гэта – ніяк, лухта. Толькі так, ці не, ды анічога пасярэдзіне. А калі фантазія падаецца больш натуральнай за адбітак падэшвы ў брудзе, больш бясспрэчнай, чым тысячы прамоваў, зьвернутых да цябе з адной толькі мэтай – даказаць, што гэты чалавек сапраўды існуе, сапраўды варты, калі не прыхільнасьці, то папросту ўвагі? Горад зданяў, ды паспрабуй вызначыць, хто ёсьць ты сярод усяго гэтага ліхалецьця. Дзе тваё месца ў гэтых календарах ды графіках, ва ўсіх гэтых маршрутах ды сэрыйных нумарох трамвайных квіткоў? Канечне, Васілёк, канечне… ты цалкам упэўнены ў тым, што хочаш сказаць, цалкам упэўнены ў сваіх перакананьнях, у сваіх спісаных нуднымі вершамі сшытках, поўных шматкроп’яў ды нявыказанага каханьня да таго, каго стоадсоткава няма сярод гэтых твараў. Можна пазнаваць іх штодня, але так аніколі і не перайсьці мяжы паміж ідэнтыфікацыяй і перамогай над бязьлікасьцю. Глыбіннай нявызначанасьцю самога сябе.

      Ды тут на гэтай алеі, ад піўняку да самога пуцеправоду напрыканцы вуліцы, колькі іх тут кожны дзень. Ледзь жывыя, кульгавыя, са скурай, пакрытай незразумелай хваробаю, з вачыма – часам сарамлівымі, а часам настолькі нахабнымі, што пагардлівыя грамадзяне пачынаюць баяцца. Але ім, зрэшты, што не скажы, заўжды страшна. А тут на гэтых гнілых, брудных лавачках, спрабуючы не званітаваць тое, што толькі трапіла ў страўнік, зьмяшаныя з выпадковымі пасажырамі, яны ўсе, як адзін, верылі ў бога ды ў наканаванае ім царства нябёснае. За шматлікія пакуты ў зямным, суччым жыцьці. Але верыць імкнуцца ўсе. Ня так шмат ужо ў чалавека сілаў, каб быць настолькі адказным. Можна быць тысячу разоў упэўненым у сваёй рацыі, і разам з тым адчуваць поўную бязьзьвязнасьць усіх сваіх сэнсаў. Упэўненасьць – справа цалкам асабістая. У кожнага свая. А ў гэтых людзей?..

      Пятро Ільіч зрабіў глыток, сумна паглядзеў на пустую пляшку ды растварыўся ў этэры… дзясяткаў радыёстанцыяў горада-героя. Сабраўшы сваё тулава ў жменю, юнак асьцярожна падняў яго ды пагрузіў у грамадзкі транспарт. Па дарозе трапляліся думкі пра літары, пра лічбы, лёсы ды зьвесткі пра месца разьліву. Рака цякла, роўная ды шырокая. Без аніякага намёку на хуткае абледзяненьне. Ніякіх прыкмет наступленьня халадоў. Хіба толькі выпарэньні на халодным шкле. Можа быць, верасень ужо сканчаўся, можа, сканчаўся і год, ды разам зь ім – і ўсе тыя намаганьні чалавека нарэшце адбыцца. Дзіўныя знакі выводзілі п’яныя пальцы ў мятым сшытку. Канечне, будзе няпроста іх зразумець, трэба паспрабаваць пісаць акуратней.

      “ня трэба тут думаць, што мы адно жыцьцё на ўсіх жывем. Кожны сам сабе гаспадар…”

      Жанчына з торбай, поўнай прадуктаў, заходзіць у сярэднія дзьверы ды неяк крыху вінавата, на першы погляд, азіраецца ў пошуках месца. Сёньня дзясятага ці дваццаць пятага? Васілёк заўважаў ды праводзіў паралелі, але ўсё больш праводзіў СКАЧАТЬ