Сэрца мармуровага анёла (зборнік). Людміла Рублеўская
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сэрца мармуровага анёла (зборнік) - Людміла Рублеўская страница 9

СКАЧАТЬ дынастыі. Бачыце? Такі самы пярсцёнак! Роўнаканцовы крыж, па краях – грэчаскія літары… Ніякіх камянёў, просты метал. А гэта выпіска з тэстамента падкаморага Юрася Дарбута, складзенага ў 1453 годзе. Адразу пасля таго, як у Еўропу дайшлі весткі пра смерць апошняга візантыйскага імператара – загінуў у бойцы з туркамі, абраняючы свой горад. Падкаморы меў траіх дзяцей. Старэйшага сына, Канстанціна, – ад нядоўгага шлюбу з Агнай Чагноўскай, дачкой старавежскага ваяводы, і яшчэ дзвюх дачок ад другога шлюбу. Вось ад гэтага Канстанціна (звярніце ўвагу на імя – радавое імя Палеалогаў!) і пачынаецца твой радавод. У пятнаццатым стагоддзі ў Княстве Літоўскім пры падзеле спадчыны карысталіся правілам, замацаваным потым ва ўсіх статутах: пры наяўнасці сыноў дочкі не наследавалі нерухомых маёнткаў бацькі, а атрымлівалі толькі адну чацвёртую частку кошту маёмасці. Між тым Канстанцін не ўспадчыніў нічога з тае нерухомасці, усё дасталося сёстрам. Хаця я нідзе не знайшоў, каб бацька абвяшчаў яго незаконным сынам. Далей… Нарадзіўся праз сем месяцаў пасля шлюбу. За два месяцы перад тым у Старавежску затрымаўся праездам візантыйскі каралевіч – адкрылася старая рана.

      – Дзе – Старавежск, а дзе – Канстанцінопаль… Як сын візантыйскага імператара туды патрапіў? – не вытрымаў Рыгорка.

      Міхась паблажліва зірнуў на сумніўцу.

      – Вядома ж, выправіўся ён не для таго, каб у нашым мястэчку пагасцяваць. Тады ад Візантыйскай імперыі мала што засталося. Фактычна, адзін Канстанцінопаль. Туркі-сельджукі – з аднаго боку, крыжаносцы – з другога… Стары імператар, бацька старавежскага госця, у адчаі спрабаваў дабіцца дапамогі ў Еўропе, гатовы быў нават на рэлігійныя кампрамісы. І сына адаслаў – і для таго, каб уберагчы ад небяспекі: надта баявіты быў. І дзеля наладжвання гэтых сувязяў… Папросту кажучы – высватаць прынцэсу з магутнай дзяржавы. Магчыма, са Швецыі. А праз нашу краіну, каб ты ведаў, здаўна праходзіў славуты шлях «з варагаў у Бізантыю», або, як яшчэ кажуць, «з варагаў – у грэкі».

      – А прынц закахаўся ў нашу прыгажуню! – захоплена ўсклікнула Марылька.

      – Наяўнасць пачуццяў я, як гісторык, засведчыць не магу, – з прыхаваным сарказмам сказаў Міхась. – А вось цікавы дакуменцік, складзены апошнім візантыйскім імператарам адразу па ўзыходжанні на прастол, знайшоў. Запрашэнне на службу ліцвінскаму шляхціцу Канстанціну Дарбуту, з наданнем княжацкае годнасці ды іншымі дабротамі. Антось пахітаў галавой.

      – Здаецца, у нашым родзе князёў не было…

      – Таму, што Канстанцін Дарбут адмовіўся ад запрашэння. Паслаў імператару гарбуза. І, па сутнасці, правільна зрабіў – праз чатыры гады імперыі не стала. Ну і тут яшчэ цэлы стос дакументаў – выпіскі, даведкі ды іншая трасца. Твой продак, вядома, бастард, незаконнанароджаны. Але іншых нашчадкаў Канстанцін ХІ не меў. Дарэчы, яго пляменніца выйшла замуж за расійскага цара Івана ІІІ, так што ты маеш сваяцтва з расійскай каронай.

      Міхась самазадаволена складаў паперы.

      – Па-мойму, пераканаўча! – радаваўся СКАЧАТЬ