Сэрца мармуровага анёла (зборнік). Людміла Рублеўская
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сэрца мармуровага анёла (зборнік) - Людміла Рублеўская страница 7

СКАЧАТЬ нявеста таксама маладая і прыгожая. Сапраўдная прынцэса. Але не ёй цараваць у ягоным сэрцы.

      – Агнешка… Агна… Агонь, у якім я згараю… – шаптаў ён, цалуючы вочы дзяўчыны.

      – Мы абое загубілі, спалілі свае душы.

      Дзяўчына добра гаварыла па-грэчаску. Праўда, на латыні яна размаўляла яшчэ лепш. Але ён не любіў латынь.

      Няўжо ўсе дзяўчаты ў гэтай краіне такія вучоныя?

      Мусіць жа, не. Проста яму дасталася яна, дзіўная і непаўторная.

      – Што мы нарабілі? Ты – чужы жаніх, я – чужая нявеста. Можа, нас хтось апаіў, як Трышчана і Іжоту?

      – Я вазьму твой грэх на сябе, – шаптаў ён, цалуючы яе тонкія пальцы. Кожны пальчык…

      Калі б ён мог надзець на вось гэты кволы пальчык свой пярсцёнак… Цяжкі пярсцёнак з вядомым усяму свету гербам ягонага роду ўладароў…

      – Ты будзеш памятаць мяне? – дзяўчына глядзела амаль строга на яго мужнае аблічча, светлыя доўгія валасы, якія завіваліся ў локаны, блакітныя вочы, у куточках якіх ужо ляглі зморшчынкі – ад звычкі прыжмурвацца, углядаючыся ўдалеч ці наносячы смяротны ўдар.

      Замест адказу ён пацягнуўся да крэсла, на якім ляжала яго вопратка, узяў стылет, дастаў з похваў. Клінок бліснуў, як месячная вада ў бяздонным віры. Хлопец прыставіў вастрыё стылета да сваіх аголеных грудзей, там, дзе сэрца. Па скуры павольна працягнулася глыбокая драпіна, яе перакрэсліла другая. На барвовы шоўк капнула барва.

      – Бачыш? Гэты крыж заўсёды будзе са мной. Да самае смерці. Як памяць пра цябе.

      Агна асцярожна дакранулася да раны на грудзях хлопца.

      – Што ты скажаш той жанчыне, якая калісьці будзе лашчыць гэты шнар?

      – Што пад гэтым крыжам пахаванае самае дарагое для мяне. Але нікому не патлумачу – там, у сэрцы, нашае каханне.

      Дзяўчына ўзяла тонкай рукой стылет, пакладзены на барвовы шоўк, і хуткім рухам – хлопец не паспеў яе спыніць – двойчы правяла вастрыём па сваіх грудзях. Там, дзе сэрца.

      – Я таксама буду помніць цябе.

      Ён з невымоўным жалем абняў каханую. Іх раны прыціснуліся адна да адной.

      – У нас цяпер адна кроў,– шаптала яна. – Помні гэта, калі раптам будзеш забіваць кагосьці з майго народу.

      Ён схаваў твар у яе цёмных валасах.

      – Абяцай, калі народзіцца сын, прышлеш яго да мяне. Я зраблю яго князем.

      – Не, любы. Ён будзе служыць свайму народу. У тым званні, у якім будзе народжаны. Не крыўдуй.

      За дзвярыма пачуліся хуткія крокі і лёгкі стук у дзверы – тры разы. Гэта было папярэджанне аб небяспецы. Дзяўчына дапамагла хлопцу зашнураваць камзол, надзець перавязь мяча. Падала плашч. Перад адчыненым акном яны абняліся апошні раз.

      Перш чым сысці ў травеньскую бэзавую ноч, ён паклаў на падаконне просты жалезны пярсцёнак з выгравіраваным роўнаканцовым крыжам.

      – Гэта не заручальны пярсцёнак… – горка сказаў хлопец. – Але, можа СКАЧАТЬ