Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча. Людміла Рублеўская
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча - Людміла Рублеўская страница 24

СКАЧАТЬ Шрэдэрам за шчырых праваслаўных вернікаў, нават пацярпелых ад ганенняў… І яму гэта выдатна ўдаецца. А калі афіцэр усё-ткі зазірнуў у карэту, і Пранціш цікаваў з-за ягонага пляча, яшчэ раз здзівіўся: пан Шрэдэр сядзеў, закінуўшы нага на нагу, і ўсміхаўся трохі стамлёна, але таксама шчыра – акуратны капялюш, парык, шэры пералівісты камзол, твар напудраны, шчокі нарумяненыя: гэткі дзядуля, якому ля каміну сядзець і ўнукам казкі расказваць.

      Між тым нехта з жаўнераў пазнаў віленскага доктара, і афіцер ветліва звярнуўся да таго:

      – Пан Лёднік, рады пазнаёміцца з вамі асабіста. Мы шукаем не толькі збеглых мужыкоў, але і злачынцаў больш высокага рангу. Адзін з іх уцёк ажно са Шлісельбургскай вязьніцы, з дапамогай змоўшчыкаў. Ён гадоў шасцідзесяці, светлыя вочы, невысокі… А галоўная прыкмета – чырвоны шнар праз усю левую шчаку. За выкрыццё злачынцы прызначаная вялікая ўзагарода… Вы ж не сталі б хаваць ворага дзяржавы, доктар?

      Афіцэр пільна глядзеў на Лёдніка. Той заставаўся спакойны.

      – Вы самі назвалі мяне доктарам. Я не ўмешваюся ў палітычную барацьбу. Мая справа – лячыць.

      – Што ж, гэта заслугоўвае павагі, – афіцэр, памарудзіўшы, пакланіўся і махнуў рукой жаўнерам. – Няхай святы Мікалай бароніць вас у дарозе.

      Калі расейскі атрад знік за паваротам, Лёднік змусіў фурмана спыніць карэту і рашуча сеў у яе – з такім злосным абліччам, што пярэчыць было неразумна, гэта ўсведамляў нават Зыгмунт Грос. Пранцысь улез следам, зусім заціснуўшы Гроса у кут.

      – Ну што, будзем тлумачыцца? – застрашліва ветліва прамовіў Лёднік. – Мяне нельга падмануць кроплямі дурнап’яну, хірургічным выдаленнем шнару і праваслаўным жагнаннем. За каго мы з панам Вырвічам маем сумніўны гонар рызыкаваць жыццём, а, шаноўныя адэпты Ордэна Ісуса? Я, ведаеце, дастаткова часта гуляў са смерцю, але кожны раз прынамсі ведаў, дзеля чаго.

      – І ці не варта было сапраўды здаць дзяржаўнага злачынцу ўладам – маю падставы меркаваць, што атрыманая за яго ўзнагарода будзе не меншай, чым тая, што прапанаваў нам пан Юдыцкі, – пагрозна дадаў сваё Пранціш.

      Пан Грос запытальна зірнуў на Шрэдэра, які ляжаў, адкінуўшыся на аксамітную падушку, так што ягоны твар амаль хаваўся ў ценю. Падобна, Грос прачытаў, што належала, у абліччы старога.

      – Я разумею ваш непакой, панове, – прамовіў ён. – Вы ўжо ведаеце, што пану Шрэдэру, нягледзячы на паважаны ўзрост, давялося не так даўно прайсці шмат пакутаў. Запэўніваю вас, калі ён патрапіць зноў у рукі тых, ад каго мы пана з вялізнымі намаганнямі вызвалілі, яму давядзецца спазнаць пакуты яшчэ горшыя. Хаця злачынства – пан Езус мне сведка – ніякага не ўчыняў.

      – У вязьніцу і на прэнт прыводзяць не толькі злачынствы, дарагі пан Лёднік, – ціха прамовіў Шрэдэр, звяртаючыся толькі да доктара, што Вырвіча трохі скрыўдзіла. – Губіць нас проста валоданне нейкімі ведамі, давераная нам таямніца. Ad notanda (Варта заўважыць – лац.), вам гэта добра вядома, пан доктар.

      Лёднік СКАЧАТЬ