Звычайны шоу-бізнес (зборнік). Юры Несцярэнка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Звычайны шоу-бізнес (зборнік) - Юры Несцярэнка страница 5

СКАЧАТЬ і нервовай. Амаль што ўсе дзеці ўпершыню сутыкнуліся з такім «выпрабаваннем», таму некаторыя, не разумеючы, чаго ад іх хочуць, перадаюць не зусім рытм, а недзе і дынаміку. Зараз я стаўлюся да гэтага менш за ўсё з іроніяй – дзеці на такіх «экзаменах» не выстуквалі патрэбны рытм зусім не з-за таго, што не чулі яго, а, магчыма, з-за таго, што, напрыклад, адчувалі сябе няёмка ці не жадалі нешта паказваць перад кімсьці, хто ім не спадабаўся. Шмат з тых, хто ў свой час атрымаў адзнаку «незадавальняюча», на самай справе маглі валодаць і выдатным слыхам, і цудоўным пачуццём рытму. Памятаю, што майму школьнаму сябру на прыёме ў музычную школу не пашанцавала. Ён не прайшоў выпрабаванне рытмам, засяродзіўшыся на тым, чым менавіта гэты рытм адбівалі. У будучым ён скончыў тэхнічную ВНУ і стаў неблагім інжынерам.

      …Другі вялізны вікінг з капой рудых валасоў і рудой барадой наблізіўся да хлопца і павольна вымавіў: «Ну, калі ты скальд, пакажы, як ты на сваіх дудках распавядзеш пра нашую сустрэчу…» Хлопчык стаяў, апусціўшы ўніз галаву, і цяжка дыхаў. Адчувалася, што ён вельмі напружаны, але ніякіх рухаў рабіць не спяшаўся. Руды вікінг павысіў голас: «Ну, ты будзеш нам граць ці не?!» Хлопчык нерухома стаяў некалькі імгненняў. Потым паднёс маленькую дудку да вуснаў і зноў замёр, нібыта чакаючы патрэбнага моманту, каб зайграць. Ён згарбаціўся, уцягнуў галаву ў плечы і чакаў, чакаў, гіпнатызуючы сваім чаканнем і ўсіх астатніх. Як ні сачылі за ім ваярывікінгі, але ж першы гук прымусіў іх літаральна адхіснуцца, калі хлапец нечакана моцна і пранізліва віскнуў з дапамогай свайго інструмента. Ад напругі юны музыка пачырванеў. Ён зрабіў паўзу, набраў поўныя лёгкія паветра і зноў выдаў рэзкі, вельмі моцны і высокі гук. Ён працягваў выдзьмуваць гэтыя трывожныя, зусім немеладычныя гукі, увайшоўшы ў нейкі незразумелы экстаз, і дудзеў хвіліну, ду дзеў другую, дудзеў трэцюю, чацвёртую… Руды вікінг так сама пачырванеў і напружыўся, нават неяк ненатуральна надзьмуўся, нібыта разам з хлопцам і яму вельмі цяжка да валіся гэтыя крыклівыя, вельмі трывожныя, нервовыя гукі…

      Мне здавалася, што першы настаўнік па спецыяльнасці мяне адразу не ўпадабаў. Можа быць, таму, што з-за баяна мяне было дрэнна відаць? Ці за тое, што адчуваў сябе вінаватым, што не ўмею на ім граць? А гэты вялізны чалавек любіў канкрэтыку. «Цягні мацней!» – крычаў ён, патыхаючы перагарам, і ператвараўся ў маіх вачах у сапраўднага Змея Гарыныча з казак, выпуск якіх наладзіла выдавецтва «Дзіцячая літаратура». Я ж, як ні намагаўся, усё не мог ператварыцца ў Іллю Мурамца з тых жа казак, каб спрачацца са Змеем Гарынычам. Таму з усёй моцы цягнуў мех і выдаваў гукі, больш падобныя на нягучнае ржанне каня вядомага асілка. Чым, напэўна, вельмі раздражняў Гарыныча (на самай справе настаўніка звалі Леанід Восіпавіч, і ўсё насельніцтва мястэчка ведала яго па мянушцы «Уцёсаў»).

      Леанід Восіпавіч, расхваляваўшыся, што я не дужа добра імітую голас багатырскага каня, выходзіў у суседні кабінет, дзе яго калега выкладаў акардэон. За перагародкай з фанеры, што замяняла СКАЧАТЬ