Звычайны шоу-бізнес (зборнік). Юры Несцярэнка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Звычайны шоу-бізнес (зборнік) - Юры Несцярэнка страница 2

СКАЧАТЬ з якой было бачна лётнае поле. Людзі недаўменна пераглядаліся, перагаворваліся шэптам. Толькі адзін чалавек, здавалася, нічога не баяўся. Гэта быў аграмадны, паголены налыса каўказец, які ўвесь час уголас выказваў прэтэнзіі: «Шьто хацят, то тварят! Я уже давно дольжен улетаць атсюд!..»

      Раптам, быццам бы зніадкуль, па руках пайшлі папяровыя кветкі, надзіманыя шарыкі, невялікія сцяжкі з чырвонай матэрыі, на якіх было напісана нешта кшталту «Мір» і «Дружба». Адразу натоўп павесялеў, і тут жа «сарафаннае радыё» пачало перадаваць – зноў жа шэптам, ці вельмі нягучна і загадкава, адзін аднаму «на вушка» – кавалачкі інфармацыі, якія, быццам бы ў калейдаскопе, можна было складаць у розных камбінацыях: «…урадавыя “Чайкі”…», «…Брэжнеў тут…», «…палітбюро ў поўным складзе…»

      Толькі каўказскі чалавек працягваў сваю тэму: «О, шайтан, какіе чайкі! Какой палітбюро! Да пошлі ані падальшь! Мне літаць нада! Я ужі давно должін быць нэ здэсь!..»

      Тым часам і сапраўды тры аўтамабілі «Чайка» не вельмі хутка праехалі ў кірунку да лётнага поля. За імі каля дзесяці навюткіх «Ікарусаў» павольна, як на паказе мод, прадэманстравалі натоўпу шчыльна закрытыя белымі фіранкамі салоны. Дружны савецкі калектыў патэнцыяльных авіяпасажыраў сімферопальскага аэрапорта нядружна прагуў нешта кшталту ці то прывітання, ці то здзіўлення. Нехта ляніва памахаў кветкамі. Я, спрабуючы таксама далучыцца да шматпакутнага свята, выпадкова лопнуў шарык. Тут жа перад шараговымі міліцыянтамі, якія ўтваралі жывую заслону, з’явіўся афіцэр і пачаў пільна ўглядацца ў тое месца, адкуль пачуўся пляскач. Твары маіх бацькоў выцягну ліся і збялелі. Але абышлося. Афіцэр не стаў расцэньваць інцыдэнт як спробу замаху ці дыверсію…

      На ўзлётна-пасадачную паласу, вельмі далёка ад сваіх гледачоў, выехаў незвычайны, бруднага неакрэсленага ко леру, з нязвыклай сімволікай на бартах замежны самалёт.

      «Боінг…» – нягучна пракаментаваў нехта з натоўпу. «Какой “боіншмоін”?! Кагда законшіся этат безабразій? Мне давно нэ здэсь нада быць…» – паляцела ў адказ гнеўная ты рада. Тыя дарослыя, хто стаяў вакол, сувора паглядалі на падазронага бунтаўшчыка, але нічога яму не гаварылі. Ад яго свабоды выказванняў мне зрабілася не па сабе. Нават у дзевяцігадовым узросце я ўжо ўсведамляў, што савецкаму чалавеку так гаварыць «нельга».

      Калона «Ікарусаў», якую ўзначальвалі тры «Чайкі» – бліскучыя, чорнага колеру, легендарныя «крэмлёўскія кабінеты на колах», праехала ў зваротным кірунку.

      Вельмі хутка гучнымі камандамі міліцыянтаў натоўп быў развернуты і зноў па «жывым калідоры» накіраваны да будынка аэравакзала. Нашыя рэчы былі на сваіх месцах. Праз кожныя пяць – дзесяць хвілінаў па гучнай сувязі пачалі аб’яўляцца вылеты рэйсаў, і ў хуткім часе зала чакання лётнай установы горада Сімферопаля апусцела і ўвайшла ў звыклы рэжым сваёй працы.

      У магілёўскім аэрапорце нас сустрэў нехта з татавых знаёмых з машынай. СКАЧАТЬ