Захоп Беларусі марсіянамі. Алесь Аркуш
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Захоп Беларусі марсіянамі - Алесь Аркуш страница 8

СКАЧАТЬ пэрсанажаў, якія плылі над ім, як аблокі. Крокву найбольш заварожваў іх рух. Яны плылі адзін за адным, бязь сьпешкі і мітрэнгі, павольна – і зьнікалі. За даляглядам, дзе быў канец зямлі.

      Яны толькі праміналі гэтую зямлю, праплывалі па шляху ў нейкую іншую прастору, іншае вымярэньне. Там яны жылі сваім жыцьцём, як мы жывем тут.

      Можна было кагосьці зь іх забраць у наш сьвет. Паспрабаваць натуралізаваць – выпісаць пашпарт, знайсьці прыдатнае асяродзьдзе, напісаць сцэнар, не зусім мудрагелісты, каб было не складана вывучыць сваю ролю…

      Але ці трэба? Ці не атрымаецца гэтак жа сама, як зь некаторымі расьлінамі і жывёламі, якім спачатку на чужыне спрабуюць знайсьці новую радзіму, а затым ня ведаюць, як пазбыцца, складаючы пералікі інвазіўных відаў.

      Тое ж самае можна здарыцца і зь літаратурным героем. Пра што Кроква неаднойчы разважаў. І ў гэтым, як яму здавалася, існавала тая небясьпека, якую ён нібыта адчуваў у занятку літаратурай.

      Чужаніца не адразу робіцца варожым і трапляе у інвазійны спіс. Пройдзе пяцьдзясят, і сто гадоў, перш чым пачнуць праяўляцца сымптомы.

      Выдаліць літаратурную чужаніцу будзе значна цяжэй, чым прапалоць баршчавік або патруціць каларадзкага жука. Бо той вобраз, тыя героі, тая чужаніца растане ў чалавеку, і – самае небясьпечнае – пранікне ў душу.

      Вобразы плылі і плылі высока-высока, недзе ў стратасфэры. І хтосьці нашэптаваў Крокве салодкія словы. І словы гэтыя былі зразумелыя, але з чужой мовы. Нібыта з выразаных з газэты літар, розных памераў і розных гарнітур, нехта выклаў гэтыя словы на тваім пісьмовым стане. І зараз чы тае табе іх сыропным голасам рэклямнага роліка.

      «Я за аблокамі сачыў і кожнаму даваў найменьне», – згадаў Кроква паэтычныя радкі аднаго знаёмага паэта. Пасьміхнуўся. Устаў ад пісьмовага стала і вымкнуў кампутар.

* * *

      – А нацыянальная культура ня можа існаваць толькі ў фальклоры і літаратуры, яна павінна пранікнуць паўсюль – у сучасныя песьні, кіно, тэатар… – На дварэ ўжо была гадзіна ночы, а размова Дудара з Уладзікам, здавалася, ня мела канца. Абодва ляжалі ў сваіх ложках. У пакой трапляла сьвятло ад ліхтара, які месьціўся амаль насупроць іх вакна. Гэтае вакно крыху асьвятляла лапік тэрыторыі, у якім жылі хлопцы.

      На Карла Маркса Дудар пасяліўся разам са сваім рэдакцыйным калегам. Раней Уладзік жыў з маладым настаўнікам, які толькі пазалетась скончыў Менскі пэдтэхнікум, але таго перанакіравалі ў школу ў Валынцах і месца вы звалілася.

      Уладзік неяк даволі хутка перайшоў на беларускую мову, праўда, размаўляў на ёй толькі з Алесем і пераважна калі яны заставаліся сам-насам. Дудар гэта заўважаў, але палічыў, што сябра праходзіць пэрыяд адаптацыі і ня варта хлопца прысьпешваць.

      – Таму нас чакае вялікая праца, – тлумачыў сябру паэт. – Ведаю, што ўжо ствараецца першы беларускі фільм. Дарэчы, яго будуць рабіць паводле аповесьці Міхася Чарота «Сьвіна пас». Напэўна, чытаў? – Дудар узьняўся СКАЧАТЬ