Захоп Беларусі марсіянамі. Алесь Аркуш
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Захоп Беларусі марсіянамі - Алесь Аркуш страница 4

СКАЧАТЬ хто спрабуе свае сілы ў прыгожым пісьменстве, далучыцца да філіі. Пасьля сустрэчы да яго падышлі два навучэнцы. Першы зь іх, Уладзімір Паскробка, сказаў, што зьяўляецца карэспандэнтам некалькіх менскіх газэтаў і плянуе заняцца літаратурай. Другі – Міхась Гулякевіч – быў проста аматарам беларускай літаратуры, які перачытаў усё, што здолеў адшукаць, і чакаў ад Дудара дапамогі ў пошуку кніг беларускіх аўтараў.

      Дудар быў рады і гэтай «знаходцы».

* * *

      Сьвятло ліхтара ўпала на сьцены сутарэньня. Падземны ход быў выкладзены з цэглы, цяжка ўжо сказаць якога колеру, бо каменныя бакі лёхаў і столь шчодра пакрываў слой зялёнага налёту, нібыта яны мядзяныя і ад вільгаці пакрыліся пацінай. Але зялёнымі сьцены выглядалі толькі на пачатку шляху: там, куды яшчэ час ад часу трапляла сьвятло. Далей яны былі ўжо чорнымі, як быццам бы ў фоташопе прыбралі колер. Столь упрыгожвалі плямы ад сажы. Відаць, некалі тут хадзілі з паходнямі. У разрэзе падземны ход уяўляў сабой усечанае кола, бо падлога ўсё ж была роўнай, шырыня не сягала за мэтар.

      Лёхі вялі ў бок Сафійскага сабору. Але ў падзямельлі цяжка арыентавацца, лёхі маглі кудысьці адхінуцца, а заўважыць гэта было амаль немагчыма.

      Пасьля 40-50 мэтраў стала цяжка дыхаць. Ён не зьвярнуў на тое ўвагу і рушыў далей. Праўда, гэты асьцярожны рух наўрад ці можна было б назваць шпацырам. Ён сунуўся хутчэй як мінэр па замінаваным полі. Спачатку яму здавалася, што можа абрынуцца столь і яго засыпле. Ці яго самога, ці выхад з падзямельля. Затым яму пачало мроіцца, што нехта ў гэтых лёхах ужо ёсьць і сочыць за ім. Ён нібыта чуў гукі таропкіх крокаў, нейкія ўсхліпы і шоргаты. Пасьля таго спыняўся, прыслуховаўся, і дзіўныя гукі адразу зьнікалі. Нібы той ці тыя, хто былі ў лёхах, умэнт заціхалі.

      Ён ужо пачаў шкадаваць, што пацёгся ў пад зямельле адзін. Навошта было так рызыкаваць?

      Але не хацелася ні з кім дзяліцца гэтым адкрыцьцём. Апошнім часам ён нікому не давяраў. Нехта зусім падсеў на грошы. Нехта проста стаў падазроным. Нехта сьпіўся і дэградаваў. Не, давяраць не было каму. Ён ня мог так рызыкаваць: усё трэба рабіць самастойна. І ня толькі таму, каб сабраць усе ляўры. Не было ўпэўненасьці, што хтосьці не захоча пагрэць рукі на схаваным тут ад хцівых позіркаў.

      Дыхаць стала зусім цяжка. Ён спыніўся і адчуў, як гулка тахкае сэрца ў грудзёх. Здаецца, яго стук разьлятаўся па ўсім падзямельлі. Затым яго хіснула і падалося, што сэрца спынілася. Як быццам бы ў тэлевізары раптам на экране зьявіліся перашкоды ў суправаджэньні гучнага сьвісту. Гэты сьвіст імкліва нарастаў, і ён адчуў, што траціць прытомнасьць.

* * *

      Праца ў газэце не была цяжкай. Дудар галоўным чынам займаўся разглядам рэдакцыйнай пошты. А таксама рыхтаваў да друку карэспандэнцыі актыву газэты, перадусім моладзі з навакольных мястэчак і вёсак. Гэта было зручным, «стратэгічным» месцам для стварэньня філіі. Праўда, адна справа – напісаць нататачку ў га зэту, з тузінам памылак, да таго ж на трасянцы, і зусім іншая – мастацкі твор. Але Дудар, СКАЧАТЬ