Чужая бацькаўшчына. Вячаслаў Адамчык
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Чужая бацькаўшчына - Вячаслаў Адамчык страница 10

СКАЧАТЬ ўверх. Але Лiтавара ён тады не пабiў, толькi перапалохаў Хрысцю; яна iшла першаю i, скочыўшы з высокае кладкi, што ляжала мiж камлёў старое вярбы, на бераг, наткнулася на яго. Кот сп’яна цi то разгубiўся, цi то не ўскораў размахнуцца бязменам, як яго за абедзве рукi схапiў Лiтавар i, крутнуўшы кругом сябе, вырваў бязмен i пхнуў на куст – там акурат канчаўся бераг. Кот, ломячы пераспелую высокую крапiву i разложыстую лодзьму i абвальваючы дзярно з пяском, паехаў у рэчку i з цемнаты, з-пад берага ўжо, заенчыў:

      – Ну, Чад, я табе не дарую!

      Лiтавар яшчэ пастаяў, паглядзеў, як боўтаецца каля берага Кот, хватаецца недзе за карэннi, каб вылезцi, i пабег даганяць Хрысцю.

      Бязмен застаўся ў Лiтавара, па яго нiхто не прыходзiў. З таго разу Каты не паказвалiся ў Верасаве, можа, знарок, а можа – не. Сёння яны былi ўдвух i прыйшлi не так сабе, бо старшы з iх, Сяргей, схаваўшыся за праснiцу, каб не было вiдаць Лiтавару, маргаў Жэнiку белым выцвiлым брывом: «Не бойся, калi што».

      – I праўда, нешта галава разбалелася, – падняў шапку Жэнiк Рэпка, падгладжваючы пад яе рассыпаныя на два рады валасы.

      – Можа, у с… лягчэй!.. – не стрываў ужо стары Корсак, высунуўшы з-за плiты лысую да вушэй – толькi на патылiцы чорны вянок – галаву. Ён сядзеў на лаве, каля нiзкае, з выцертым ужо мелам, печы, трымаючы валёнак – падшываў сырамятным, недзе са старых чаравiкаў, лапiкам стаптаную ўжо да дзiркi пяту.

      Каты пераглянулiся: старэйшы з iх, што сядзеў каля акна ў шарачковым з закручанымi кляпамi пiнжаку, матнуў галавою:

      – Хадзем.

      – А нiхто i не просiць, каб ты тут сядзеў. Iдзi, свет адчынены, – Корсак ссунуўся з лавы, трымаючы высмалены, з жоўтай плямай на галянiшчы, валёнак – на дратве целяпалася i блiскала тоўстая iголка.

      Каты пасунулiся з хаты, прыгрукнуўшы за сабою дзвярмi, аж у лямпе падскочыў жоўты язычок агню.

      – Баба з воза – каню лягчэй, – сказаў Корсак, калi ў сенях аб кручок дзынкнула клямка.

      Сяло маўчала – усе ведалi, што стары Корсак процi, каб нехта з Катоў сватаўся да Хрысцi. Каты ў Верасаве павагi не мелi. На iх, як на людзей, не зважалi яшчэ здаўна. Каты былi бедныя, казалi, што яшчэ за паншчынаю ў iхняга прадзеда, бо ленаваўся рабiць, пан адабраў палавiну надзелу. Цяпер у Катоў асталася шастуха – шостая частка валокi, па цяперашнiх мерах – тры гектары з нечым, ды i тая не зямля, адна камянiца. А на голага сабакi брэшуць. I калi ў Верасаве была якая пакража – падазрэнне падала заўсёды на Катоў. А за руку, як кажуць, злавiлi таго самага iхняга прадзеда – ён у Мондрых, некалi першых на ўсё Верасава багатыроў, краў са свiрна, з глыбокiх засекаў, збожжа, пракруцiўшы свярдзёлкам у сцяне дзiркi.

      Паздзекавацца ды пасмяяцца з Катоў у Верасаве любiў кожны. Яны ж, людзi i пунтовыя i заядлыя, помсцiлi па-свойму. Iхнi бацька, Рэпка Адам, астаўшыся пры паляках солтысам, пачаў удаваць людзей: палякi тады пабралi ў вёсцы коней i збiлi да паўсмерцi Корсака – ён схаваў жарабiцу, перагарадзiўшы хлеў яшчэ адной глухою сцяною. За гэта Катам ужо дараваць не маглi.

      – У, Катэ, у, кашэчнiкi! – стары Корсак заварушыўся каля печы, СКАЧАТЬ