Ген зямлі. Аліна Длатоўская
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ген зямлі - Аліна Длатоўская страница 7

СКАЧАТЬ расплюшчыў вочы, адштурхнуўся ад труны, быццам убачыў у ёй нешта гідкае, згубіў раўнавагу і дакладна ўпаў бы, калі б Алесь у час не прытрымаў яго. Юнака калаціла, нібы ён выйшаў на мароз у вільготнай вопратцы. Ён глядзеў вакол, не разумеючы, дзе знаходзіцца. Яму патрэбны быў час, каб прыйсці ў сябе. Але Вацлава Яўгенавіча гэта мала хвалявала. Ён грубавата адсунуў сына ўбок, схапіў юнака за плечы, страсянуў.

      – Шо ты ўбачыў?

      – Яго атруцілі, ― крывячыся, адказаў Даніл.

      – Не! ― захлынаючыся паветрам, вохнула Алена.

      Алесь спачувальна зірнуў на яе, працягнуў руку, каб прытуліць да сябе. Яна адхіснулася.

      – Чым? ― Вацлаў Яўгенавіч так сціснуў рукі, што Даніл зашыпеў ад болю.

      На дзіва, гэта спрацавала працверажальна. Хлопец нарэшце перастаў трэсціся, сфакусіраваў позірк.

      – Нешта было ў алкаголі.

      – Не можа быць. Я вынес усё з хаты.

      – Відаць, не ўсё, ― стомлена паціснуў плячыма юнак. ― Альбо гарэлку прынёс суразмоўнік.

      Даніл акуратна падбіраў словы, нібы шукаў сярод багны цвёрдую глебу. Ён выглядаў разгубленым, нават спалоханым.

      – Які суразмоўнік? Ты бачыў, хто атруціў?

      – Вайсковец. У шэрым касцюме.

      Алесь закусіў вусны. Ён прадчуваў, што без «С.О.Н.» тут не абышлося. Але да апошняга спадзяваўся, што трагедыю можна вытлумачыць неяк інакш.

      – Гэта ўсё? А імя?

      – Не ведаю.

      – Што ён хацеў?

      – Эм. Забіць? ― Даніл зусім разгубіўся.

      – Мда, Алесь, малавата карысці ад тваіх пакемонаў, ― скептычна вымавіў Вацлаў Яўгенавіч, нарэшце адпусціўшы юнака.

      Алесь паглядзеў на Даніка. Уважліва, цяжка. Нешта ён недагаворваў. Але паміж лабірынтаўцамі і бацькам Алесь заўсёды абіраў першых.

      – Здольнасці ― справа непрадказальная, бацька.

      – Не супраць, калі я выйду на вуліцу? ― Даніл няўпэўнена зірнуў на Алеся. ― Мне трэба паветра.

      Алесь выйшаў услед за Данілам. Алена расплакалася канчаткова ― глядзець на гэта ён не мог, а дапамагчы яна б не дазволіла. На вуліцы пахла талым снегам. Вецер ператвараў лужыны ў неспакойныя акіяны. Па адной з іх, нібы адчайны сёрфер, бегаў дубовы лісток. Да апошняга трымаўся ― цяпер вось сарвала, калі ўжо набрынялі свежыя пупышкі. Мабыць, Беларусі надыходзіў час, як таму лістку, перастаць трымацца, саступіць месца новай культуры, новай нацыі?

      – Ты не ўсё сказаў, праўда?

      Даніл сядзеў на лаўцы ля пад’езда, разгублена разглядаючы ўласныя далоні, ціха вымавіў:

      – Ён можа быць звязаны з гэтым усім, твой бацька. Алесь не быў здзіўлены. Бацька працаваў над даследаваннямі разам з дзядулем і Ігнатам. Ён, праўда, у адрозненне ад калег, шукаў не падставу з’яўлення здольнасцяў, а тое, як можна ад іх пазбавіцца. Як можна зрабіць сына нармальным. Ігнат жа, наадварот, хацеў, каб у дачкі здольнасці нарэшце з’явіліся. Яны часта спрачаліся з гэтай нагоды. Але ці мог бацька супрацоўнічаць з «С.О.Н.», вывесці СКАЧАТЬ